◎ На́кальны ’упарты, свавольнік, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны (пераважна пра дзяцей падросткаў)’ (бялын., Янк. 3.). З *на‑коль‑ны, да кол, г. зн. ’варты, каб пасадзіць яго на кол’, параўн. накольнік (гл.).
◎ *Нака́мкаваць, нака́мкуваты ’скардзіцца на хваробу, боль’ (Клімч.). Да ка́мкаты ’квакаць (пра лягушку); скардзіцца, ныць’, хутчэй за ўсё гукапераймальнае.
◎ Накане́чнікі ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (расон., Шатал.). Як відаць з тлумачэння, да канёк ’вільчык’, аднак фанетычная форма сведчыць аб магчымым збліжэнні з канец.
Наканована, наканава́на ’суджана, прадвызначана’ (бялын., Янк. 3.; Гарэц., барыс., Шн. 2), параўн.: калі памру, значыць, гэто так накановано (Дэмб.). Да кон, канаваць ’вызначаць лёс’, што звязана з уяўленнем пра вызначэнне лёсу чалавека ў самым пачатку яго жыцця, параўн. у Насовіча: Кому бог якую смерць конуець, наконуець, так і ўміраець кажен (Нас., 244).
Накану́ні ’напярэдадні’ (ТС). Запазычана з рус., ц.-слав. накануне ’тс’, дзе ад канун ’богаслужэнне напярэдадні свята’, гл. Фасмер, 3, 38. Не выключана і самастойнае ўтварэнне ад ц.-слав. канун ’пярэдадзень’, пра што можа сведчыць заканчэнне слова.
◎ На́капась ’напасць’ (круп., Сл. ПЗБ). Відаць, да ка́пасць ’зло, непрыемнасць’, на ка́пась ’на зло’, гл. ка́пасны.
◎ Накапса́ць ’наштурхаць’ (Янк. 2). Да капса́ць (гл.).
◎ *Накапу́зіцца, накапу́зытыся ’мець выгляд хваравітага чалавека з пахіленай набок галавой’ (драг., Нар. словатв.). Відаць, ад капу́за ’вялікая шапка’ (гл.).
◎ Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус. касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл. дыял. *kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус. касаться ’дакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (sę), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.