◎ На́кась ’наўкос’ (Гарэц., Др., Сцяшк. Сл.; калінк., З нар. сл.), ’коса’ (Яўс.), накаські ’тс’ (Яруш.), накасяк ’перакошваючы, абыякава, няправільна’ (Янк. 3.). Утворана з прыназоўнікавага словазлучэння на кось, дзе выступае адпрыметнікавы назоўнік са значэннем ’нешта касое’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)