Наканована, наканава́на ’суджана, прадвызначана’ (бялын., Янк. 3.; Гарэц., барыс., Шн. 2), параўн.: калі памру, значыць, гэто так накановано (Дэмб.). Да кон, канаваць ’вызначаць лёс’, што звязана з уяўленнем пра вызначэнне лёсу чалавека ў самым пачатку яго жыцця, параўн. у Насовіча: Кому бог якую смерць конуець, наконуець, так і ўміраець кажен (Нас., 244).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)