◎ Капу́за ’вялікая зімовая, цыліндрычнай формы, неакуратная футраная шапка’ (кобр. Шн. 3; Сцяшк., Сцяц., зэльв.; драг. Нар. словатв.); ’канфедэратка, абшытая чорным футрам’ (Федар. Рук.), капуся ’льняныя або саламяныя абручы, якія паляшучкі надзявалі на галаву пад хустку, каптур’ (Тарн.). Заназычана, як і ўкр. капуза ’тс’, з польск. kapuza, якое з ням. Kapuze < італ. сарриссіо ’пакрыццё галавы, каптур’ < с.-лац. caputium ’капюшон манаха’ < сарра ’плашч’ (Слаўскі, 2, 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)