Адка́сывацца, адкаснуцца ’пазбаўляцца, адчапіцца, адвязацца, адстаць’ (Юрч.) да kasati sę (ст.-слав. касати сѧ, балг. косвам, рус. касаться, укр. касатися ’дакранацца’). Аднак для беларускага моўнага арэала дзеяслоў касацца не характэрны. Таксама не характэрна для гэтага дзеяслова (там, дзе ён сустракаецца) спалучэнне з прэфіксам ад‑. Магчыма, адкаснуцца да адкапснуцца (гл. адкапснуць) са спрашчэннем незаканамернага для славянскіх моў гукаспалучэння ‑пс‑ (‑пс‑ > с) (Міхневіч, вусн. паведамл.). Тады адкасывацца, адкаснуцца трэба разглядаць як балтызмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)