◎ Капса́ць ’штурхаць’, капсануць ’штурхнуць, піхнуць’ (Янк. 1, Янк. БП; калінк., Мат. Гом.; Гайдук. Працы, 6). драг. капсаніты ’марнавацца, драхлець’ (З нар. сл.). Ст.-укр., ст.-рус. копысати ’біць капытом, рыць, капаць зямлю капытам’, польск. Люблін., мазав. kopsać ’тс’. Паводле ЕСУМ (2, 570), з’яўляецца прасл. kopysati (kopsati). Няма падстаў для такога сцвярджэння. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. kapsėti ’дзёўбаць’, kapstinČU, kapstyti ’грэбці (аб курах)’. Прасл. kopystъ/ kopystka ’лапатка’, якое прыводзіцца ў слоўніках побач з разглядаемай лексемай, адносіцца да kopali (+ суф. ‑ystь). гл. Трубачоў, II, 34, 35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)