◎ Накане́чнікі ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (расон., Шатал.). Як відаць з тлумачэння, да канёк ’вільчык’, аднак фанетычная форма сведчыць аб магчымым збліжэнні з канец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)