Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел. сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

*Сырахватам, сырохва́том (спячы) ’са свежага, непадышоўшага цеста’ (ТС). Прыслоўе ад сыры і хватаць, гл.

Сыр’ё ’ўсё наогул сырое’, ’не высахлае’ (Нас.), ’уся садавіна і тая гародніна, якую ядуць сырой’ (Варл.), ’сырыя дровы; садавіна, гародніна’ (Юрч. Вытв.). Зборны назоўнік ад сыры, гл.

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Сы́рніца1 ’яда з сыру і топленага масла, спецыяльна прыгатаваная для мачання бліноў’ (ТСБМ), ’тварог з малаком, падрыхтаваны для доўгага захоўвання’ (віл., рас., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.), ’парэзаны на кавалкі і залпы маслам сыр’ (мёрск., Нар. сл.; чэрв., Жд. 3). Да сы́рны < сыр, гл.

Сы́рніца2 ’апошні тыдзень перад вялікім ластам’ (Некр. і Байк.). Параўн. рус. сы́рная неде́ля ’тс’, балг. си́рна неде́ля. Вынік семантычнай кандэнсацыі да сыры́ < сыр, гл. сырапосны.

Сыро́ватка ’вадкасць з адтопленага або адстоенага кіслага малака’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 1, ЛА, 4, Арх. Вяр., ТС), сы́раватка, сы́рватка, сарава́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), сы́раватка ’тс’ (Сцяшк., Жд. 2), сыро́вадка ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.), сы́равадка (Нас.), сы́рватка ’тс’, сы́ўрытка ’тс’ (Мат. Маг.), сыро́водка, сыро́вадка ’тс’ (ТС), сы́варатка (Сцяшк.) ’тс’, сырове́тка, сэрова́тка, сыро́вотка, сыро́ватка ’сыроватка’, ’суп на сыроватцы’, ’маслянка’ (Вешт.), сыро́вадка ’страва (суп) з сыроваткі і круп’ (Ян., ПСл; мазыр., З нар. сл.), сыро́ваднік ’тс’ (Ян.), сырова́тнік ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. си́ро́ватка, рус. сы́воротка, польск. serwatka, в.-луж. syrwatka, н.-луж. serowatka, чэш., славац. syrovátka, серб.-харв. су̏рутка, дыял. сирова́тка, славен. sírotka, балг. суро́ватка, дыял. сурва́тка, макед. сирутка. Прасл. *syrovatъka ўтворана ад прым. *syrovatъ ’сыраваты’ < *syrъ (гл. сыровы, сыры); Міклашыч, 335; Шустар-Шэўц, 1402; Бязлай, 3, 238; супраць Махэк₂ (599), які супастаўляе з лац. serum ’сываратка’. Формы тыпу рус. сыроводка Фасмер (3, 816) тлумачыць набліжэннем да вада; іншыя змены тлумачацца асіміляцыяй і метатэзай у асобных мовах (Куркіна, Этимология–1975, 175).

Сыро́вы ’нябелены (пра ніткі, палатно)’ (ТС). Гл. сыравы.

Сыро́к ’рыба пелядзь, Coregonus peled (Gmelin)’ (ЭПБ; віц., Грач.), параўн. рус. сыро́к ’тс’, ’від ласося’. Відаць, з рускай мовы; назва распаўсюджана пераважна ў Сібіры і выводзіцца з ханты-мансійск. sărəx, sorəx ’Coregonus vimba’ (Фасмер, 3, 820; Анікін, 517).

Сыро́мля ’сырасць’ (Нар. Гом.), ’сырое, мокрае (дрэва, сена, салома)’ (глуск., Янк. Мат.), ’сырыя дровы’ (Ян.), ’сырая, недагатаваная страва’ (Янк. 3.). Укр. палес. сиро́мля ’сырызна, нешта сырое’. Утворана ад сыры (гл.) па тыпу сухомля, сухмель, гл. сухмень.

Сыро́шнік ’урочнік, Carlina vulgaris L.’ (Касп.). Ад урочнік, першапачаткова, відаць, *сурочнік ад сурокі (гл.), збліжанае да сыры, гл.