Сырапо́сны: сырапосная нядзеля ’апошні тыдзень перад Вялікім пастом’ (Ян.). Параўн. укр. сиропу́ст ’тс’, сиропу́сний ’належны да гэтага перыяду’, рус. сыропу́ст ’запусты’, стараж.-рус. сыропустъ ’калі дазваляецца есці сыр і іншыя малочныя прадукты’, сыропустьныи ’звязаны з запустамі’, серб. сиропусна ’маслянічны тыдзень’, макед. сиропасна ’тс’. Запазычана са ст.-слав. сыропоустьнъ, што ўтворана ад сыръ і поустити ’дазволіць, дапусціць’, і калькуе грэч. ό τυροφάγος ’сырная’; паводле Німчука (Давньорус., 61), народнай назвай было стараж.-рус. масльнаꙗ недѣлꙗ. Збліжана да пост, посны, гл. таксама сырніца 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)