Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Мы́йка ’машына, прыстасаванне для мыцця чаго-небудзь’ (ТСБМ). Калька з рус. мойка ’тс’.

Мы́йніца 1 ’начынне для мыцця’ (горац., Др.-Падб., Нас.). З польск. myjnica ’таз’. Пазней развілося значэнне ’рукамыйнік’ (Гарэц.).

Мык у фразе мык а мык! — ’частае хаджэнне, рух, кіданне’ (Гарэц.), Уявіцца і так жа раптоўна знікнуць’ (Нас.). Да мыкаць 2 (гл.). Гл. таксама мызь.

Мы́кацца ’кідацца туды-сюды’ (Бяльк.), мы́каць ’насіцца, вазіцца з чым-небудзь’ (Юрч.). Укр. лемк. ми́катися, рус. мы́каться, н.-луж. mykaś, польск. mykać się, pomykać, чэш. mykati se ’тс’, серб.-харв. ми̏цати се ’рухацца, варушыцца, перасоўвацца’. Да імкну́цца (гл.).

Мы́каць 1, му́каць, мі́каць ’раўці (аб карове, цяляці)’ (ТСБМ, Юрч., Гарэц.; дзярж., ДАБМ, к. 300), ’ціха мычэць’ (ц.-бел., лельч., там жа; Нас.). Рус. пск., валаг., калін., арханг. мы́кать ’тс’. Гукапераймальнае. Ад аднаразовага выклічніка мы‑ы! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Мы́каць 2, му́каць, мы́каты ’часаць лён на грэбені і скручваць яго ў мычкі’ (Гарэц., Юрч., Бяльк., Ян.; іван., петрык., лельч., Уладз.), мы́кнуць ’зрабіць трохі мычак’ (Юрч.). Укр. ми́канець ’расчасанае і падранае з мычкі пачассе’, ми́канка ’горшы гатунак прадзіва’, ми́кати ’торгаць, рваць, цягнуць’, рус. мы́кать ’мыкаць лён, пачассе’, польск. mykać ’рваць лён’, ’часаць лён’, ст.-чэш. mykati ’часаць воўну’, славац. mykať, славен. míkati ’часаць’. Прасл. mykati. Да імкну́цца (гл.).

Мы́каць 3 ’раздаваць, марнатравіць’, ’насіцца’ (Юрч.). Рус. валаг. мы́кать ’траціць час’. Семантычна блізка стаіць да мы́кацца (гл.).

Мы́каць 4 ’мармытаць, неразборліва гаварыць’ (ТСБМ, Шат.), любан. мы́каць‑пы́каць ’тс’ (Нар. словатв.), мы́кнуць ’буркнуць, крыкнуць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гукапераймальнае. Утворана ад м‑м‑м! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.

Мы́ла 1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лца ’рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліць ’распускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).

Мы́ла 2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.

Мыла́ты ’бязрогі (карова)’, (чэрв., Нар. лекс.). Славен. miiliti ’абшчыпваць’, ’вырываць’, ’пасціся’, серб.-харв. омулити се ’адарваць, адвязацца’, балг. шмуля ’абтрасае, абшчыпвае’. Стары балтызм. Параўн. літ. [mulas, smilias, лат. šmauls ’без рог’, а таксама літ. gumulą і kamuolys ’тс’ (Шульц, KZ, 40, 566; Бязлай, 2, 206 і 208).

Мы́ленне ’частыя памылкі’ (Гарэц.). З польск. mylenie, якое ад mylić (się) ’памыляцца’.

Мыле́ц ’плывун, ілісты слой пяску’ (ТСБМ; гродз., дзярж., ганц., Сл. ПЗБ), ’суглінак’ (Бяльк.). Да мыл (гл.).