Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtel ’лазня’, ’ванна’.

Мыце́ня ’мыццё’ (шчуч., З нар. сл.), ганц. мыценье, ваўк. мыцэня ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да мыць (гл.). З двайным суфіксам аддзеяслоўных назоўнікаў.

*Мыце́чка, лін. мытечка ’вязка сушаных уюноў’ (Сл. Брэс.). Да вітка (гл.) ’прут, дубец’. Параўн. серб.-харв. витка ’прут для пляцення кошыкаў’, ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’. Роднасныя да віць (гл.).

Мы́цка1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Мыцця́нка, маццянка ’больш дасканалая дуда з некалькімі гукамі’ (Інстр. III). Да муццпнка (гл.).

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnan ’умыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtram ’мача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).