Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.

Мы́ла1, му́ло, драг. мэ́ло, бран. мы́лца ’рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое ўжываецца для мыцця’, (перан.) ’белая пена ў коней ад поту’ (ТСБМ, Бяльк., КЭС, Сл. ПЗБ, Растарг.), шальч., гродз., драг. ’нясмачныя ежа’ (Сл. ПЗБ). Укр. мило, рус. мыло, польск., н.-, в.-луж. mydło, чэш. mýdlo, славац. mydlo, славен. mílo, серб.-харв. ми̏ло, ц.-слав. мыло. Прасл. mydlo, утворанае ад myti > мыць (гл.). (Міклашыч, 207; Фасмер, 3, 24). Аднак Трубачоў (Этимология–1963, 42) пераканаўча абгрунтоўвае пачатковую прасл. рэканструяваную форму ў выглядзе mūtlo. Сюды ж мыліцца ’намыльвацца’, мыліць ’распускаць мыла ў вадзе’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк.).

Мы́ла2 ’памылка’, мыла зʼесці ’памыліцца, атрымаць адмову’ (Нас.). Можна бачыць тут кантамінацыю польск. myłka ’памылка’, mylać, mylić ’памыліцца’ і бел. мыла ’нясмачная ежа’.

Мыла́ты ’бязрогі (карова)’, (чэрв., Нар. лекс.). Славен. miiliti ’абшчыпваць’, ’вырываць’, ’пасціся’, серб.-харв. омули- ти се ’адарваць, адвязацца’, балг. шмуля ’абтрасае, абшчыпвае’. Стары балтызм. Параўн. літ. [mulas, smilias, лат. šmauls ’без рог’, а таксама літ. gumulą і kamuolys ’тс’ (Шульц, KZ, 40, 566; Бязлай, 2, 206 і 208).

Мы́ленне ’частыя памылкі’ (Гарэц.). З польск. mylenie, якое ад mylić (się) ’памыляцца’.

Мыле́ц ’плывун, ілісты слой пяску’ (ТСБМ; гродз., дзярж., ганц., Сл. ПЗБ), ’суглінак’ (Бяльк.). Да мыл (гл.).

Мылжэ́ць ’імжэць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З ⁺мылги, якое ў выніку метатэзы ад мыгла (гл.).

*Мылізы́нка, міёр., ушац. мьлізынка ’выпеставаная асоба’, ’ласы, пераборлівы ў ядзе чалавек’ (З нар. сл., Нар. сл.; Бяльк.). Чэш. mlstiy ’пераборлівы ў ежы’, ’сладастрасны’, mlsėta ’ласунак’, ’смачны кавалак’, дзеяслоў mlsati, ст.-чэш. mlsoti, mlsiti, mis ’ласы’. Прасл. mblsati, якое (паводле Махкаг, 369) з’яўляецца s-інтэнсівам, роднасным да літ. smiliauti, smilineti ’ласавацца’.

Мылі́са ’меліса аптэчная, Melissa officinalis L.’ (стол., Анох.). Праз укр. меліса ці польск. melisa ’тс’ з лац. навуковай назвы melissa (у класічнай латыні называецца apiasłrum, якое ў чэш.польск. мовах існуе ў выглядзе калькі: чэш. rojovtiik, vcelnik, польск. rojownik, pszczelnik) < ст.-грэч. μέλισσα ’пчала’.

Мы́ліца, мы́лічка ’кастыль’ (ТСБМ, Шат.), ’ручка ў сошцы’ (Сержп. Земл.; КЭС, лаг.), мядз. ’ручка на кассі’ (Шатал.), ’планка на дзяржанні лапаты’ (іўеў., Сл. ПЗБ), кобр. мэлыця ’правая ручка сахі’ (Выг. дыс.), мы́льніца ’ручка касы’ (віц.; любан., ветк., ДАБМ, к. 260; паўн.-усх., КЭС; сен., Сл. Эп.-Шып.; Касп.), ’левая ручка касы’ (Смул.), му́льніца ’ручка касы’ (Касп.; віц., арш., ветк., ДАБМ, к. 260). Укр. ми́лиця ’кастыль, драўляная нага’, рус. паўн. мы́лица, мыли́ца ’ручка вясла’, арханг. ’планка на дзяржанні кармавога вясла’, польск. маз. namulnica, mulica, хэлмск. melnỳcia ’ручка сахі’. Да му́ляць, наму́ляць ’націраць, рабіць ранкі’ (гл.); параўн. палес. шму́лятэ ’церці па паверхні’, а таксама балг. шмуля ’рваць фрукты з дрэва разам з галінкамі, матлашыць’. Да форм з мы‑ параўн. бел. смыле́ць ’балець, пячы ад раздражнення скуры, ран’. Цалкам магчыма, што некаторыя ўсх.-слав. формы ўзыходзяць да эст. mõla, карэльск. mela, фін. mela ’кармавое вясло’ (Фасмер, 3, 23–4).

Мы́ліцца ’вагацца, быць у нерашучасці’ (Бяльск.), ’адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-небудзь справы’ (Рам. 3; раг., Нар. Гом.), ’дзьмуцца, крыўдзіцца’, ’саромецца сказаць што-небудзь’ (Юрч.), мы́ліць ’вельмі марудна рабіць’ (навагр., З нар. сл.). Да му́ліць (гл.).

Мылі́цца, мыля́цца, мылі́ць, ’памыляцца, ашуквацца’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп.; Крыў., Дзіс.; віл., Сл. ПЗБ), маст. ’загаворвацца’ (там жа), ’збіваць з панталыку’ (КЭС, лаг), ’не разлічваць як трэба, блукаць’ (свісл., ваўк., Сцяшк. Сл.), ’не трапляць’ (Сцяц.); ваўк. мыля́ць ’перашкаджаць’, шальч. мыльну́ць ’памыліцца’ (Сл. ПЗБ). З польск. mylić się, mylać ’памыляцца, уводзіць у зман’.