◎ Мыва́лька ’лазня’ (Сцяшк.; ваўк., Яшк.), мывильня ’тс’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). З польск. umywalka, umywalnia ’умывальнік, умывальня’, якія ад дзеяслова umywać, mywać się ’ўмывацца’ (параўн. і mywanie się ’ўмыванне’).