Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мы́дзгаць ’пэцкаць, брудзіцца’ (Касп.). У выніку кантамінацыі бел. вэдзгаць, вэзгаць (гл.) і рус. (эа)мыэгаць ’завэдзгаць, запэцкаць’.

Мы́дзель, мыдэль ’укладка ў полі з 10 снапоў’ (пруж., ДАБМ, к. 286; Бес.), мыдлі ’ўкладка снапоў з 10–12 штук’ (пруж., Выг. дыс.; лях., Бел. хр. дыял.), мыдзеляк ’мэндлік’ (Федар. 6), мыдля ’тс’ (ц.-зах.-бел., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ, Сцяц.), лях. мыдлячка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Усе з польск. mędel, mędl, mendel(ek) ’пятнаццаць штук снапоў, пастаўленых разам’, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’пятнаццаць штук’ < с.-лац. mandala ’кошык, каробка’.

Мы́дла ’мыла’ (петрык., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ). З польск. mydło ’тс’.

Мыдлёўка, мыдлоўка ’прылада для вымярэння таўшчыні цёсу’ (Касп., Сл. Эп.-Шып.; браг., рагач., Мат. Гом.). З польск. mydlówka ’тс’.

Мыдлік, мэдлік ’мыльны парашок’ (драг., пруж., Сл. Брэс.). З польск. mydlik ’мыльнік, Saponaria L.’.

Мыдлі́ны ’мыльная вада, у якой ужо мылі бялізну’ (рэч., Нар. сл.). З польск. mydliny ’тс’.

Мыдліца ’таз’ (гродз., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем польск. myjnica і miednica ’тс’.

Мы́дліць1 ’намыльваць’, ’мыліць’ (ашм., Сцяшк. Сл.; лід., Сл. ПЗБ). З польск. mydlić ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 92).

*Мы́дліць2, кобр. мьідлыты ’ацірацца з мэтай што-небудзь украсці’ (Нар. лекс.). З польск. mydlić ’уводзіць у зман, ашукваць, абдурваць’.

Мыдля́цца ’падлашчвацца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Відавочна, кантамініраванае ўтварэнне, адным з кампанентаў якога з’яўляецца польск. mydlkować ’віляць, круціць, хітрыць, маніць’.