◎ Мы́дзель, мыдэль ’укладка ў полі з 10 снапоў’ (пруж., ДАБМ, к. 286; Бес.), мыдлі ’ўкладка снапоў з 10–12 штук’ (пруж., Выг. дыс.; лях., Бел. хр. дыял.), мыдзеляк ’мэндлік’ (Федар. 6), мыдля ’тс’ (ц.-зах.-бел., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ, Сцяц.), лях. мыдлячка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Усе з польск. mędel, mędl, mendel(ek) ’пятнаццаць штук снапоў, пастаўленых разам’, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’пятнаццаць штук’ < с.-лац. mandala ’кошык, каробка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)