Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Андуля́цыя ’завіўка’ (Сцяц., Сцяшк., Чэрнякевіч, Веснік БДУ, 1971, 3, 75), польск. ondulacja ’тс’ < франц. ondulation ’хваляванне (вады)’, з XX ст. завіўка’ на базе лац. памянш. undula да unda хваля’. Як у сэнсе тэхнічнага тэрміна, так і ў сэнсе ’завіўка’ трапіла ў розныя мовы, у тым ліку славянскія. Сюды андулятар (БРС), андулятарны (КТС). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 72.

Андына́рыя ’пачасавая плата за працу прадуктамі’ (БРС, Мядзв.), андынара ’тс’ (Жд., Сцяшк.), ондынарія, ондынарійный ’звычайны’, ’атрымліваемы ў якасці андынарыі’ (Нас.). З ардынарыя (гл.) у выніку асіміляцыі першага зычнага з наступным, а таксама для андылярыя, андыралія ў выніку дысіміляцый іншых зычных. Літ. andinárija, andinárčikas < бел. (LKŽ, 1, 135).

Анё́, анё́ж, аня́ж, аняго́, аняго́ж, аняго́ні, аняго́жчы, ’няўжо, хіба’ (Касп., Бяльк.). Гэты рад прыслоўяў утвораны з узмацняльнай часціцы а‑, прыставачнага элемента не (ня) (гл. Шуба, Прыслоўе, 167), займеннікавага элемента ё, яго і часціцы ж (магчыма, паўторнага ні). Утварэнне некаторых з гэтых прыслоўяў патрабуе ўдакладненняў (напрыклад, ці не ўдзельнічае ў іх утварэнні прыметнік гожы?).

Анё́л замацавалася ў бел. літ. мове, пачынаючы з першых твораў новай беларускай літаратуры, пашырана і ў дыялектах. З польск. anioł, запазычанага з ст.-чэш. (Слаўскі, 1, 24), дзе праз лацінскую з грэчаскай (Эрну-Мейе, 32).

Ані́, з часціцы ні пры дапамозе ўзмацняльнай часціцы а‑. З ані‑ ўтвораны словы аніякі, аніяк і інш.

Аніга́дкі ’хоць бы што’ (Мар. дыс.) ад гадка з прыстаўкай ні і ўзмацняльнай часціцай а (параўн. анічуць і шэраг іншых утварэнняў з ані‑).

Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.

Ані́с ’Pimpinella anisum; Anisum Gaertn.’, аныш, ганыш (Кіс.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нуш, га́нусовый, га́нусовка (Нас.). Рус. ани́с, дыял. га́нус ’кмен’, ани́ст ’тс’, ганы́ш ’Chaerophyllum bulbosum L.’, укр. ані́с, дыял. а́нис, а́ниж, а́ниш, о́ниж, га́нус, га́ниж ’аніс’. Польск. anyż з чэш. anýz, дыял. hanýz, haníž, ст.-чэш. anež, anez, славац. aníz, onajs, anajs, в.-луж. anis, славен. jánež, серб.-харв. а́нис, а́ниш, а́нижевица, балг., мак. анасон ’тс’. Крыніца ўсіх гэтых форм с.-грэч. ἄνισον (раней ἄννησον) невядомага (міжземнаморскага?) паходжання. Грэч. > тур. > балг., мак. (БЕР, 1, 11), магчыма, грэч. > серб.-харв.; грэч. > лац. ці грэч.//лац. anisum, anesum > ст.-чэш. anez; лац. > с.-в.-ням. > ст.-чэш. anež, славен. janež, магчыма, польск. anyż, серб.-харв. аниж‑. Бел., укр. ганыш, аныш (з XVII ст.) < польск. anyż (Рудніцкі, 1, 25). Бел. аніс < рус. анис. Рус. форма, паводле Фасмера (1, 78), з н.-в.-ням. ці па версіі Гараева з французскай, што малаверагодна. У рускай пісьменнасці слова вядома з 1560 г., што дае магчымасць лічыць яго запазычаным непасрэдна з грэч. (Шанскі, 1, 4, 109), але супраць гэтага націск, які супадае з нямецкім. Назва яблыка аніс, анісаўка з рускай: анисовые яблоки — паволжскі гатунак яблык.

Анічу́ць ’ні ў якай меры’, з прыслоўя чуць пры дапамозе прыстаўкі ні і ўзмацняльнай часціцы а (Шуба, Прыслоўе, 182).

Ано́да ’эфір, які п’юць замест гарэлкі’ (гродз., А. П. Цыхун, пісьм. паведамл.). З польск. anodyna ’сумесь этылавага спірту і этылавага эфіру, якую ўжываюць як абязбольваючы сродак’ (з грэч. ἀνώδυνος ’абязбольваючы’); у польскую мову слова трапіла праз лац.; з польск., напэўна, у літ. дыял. anòdyja (LKŽ). На карысць польскай крыніцы ўказвае наяўнасць у польскім «піяцкім» жаргоне выразу «na anody iść» («ісці ў аптэку па анадыну для выпіўкі», Тувім, PSP, 39). Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 72–73.