◎ Паднётка ’падносак’ (Сл. ПЗБ). З подмётка (гл.).
◎ *Падно́ж’е, подножʼе ’патомкі, нашчадкі’ (ТС). Конфікснае вытворнае ад нага (гл.).
◎ Падно́жкі, падпашкі мн. ’воўна, астрыжаныя з ног авечкі’ (Сл. ПЗБ). Да нага (гл.).
Падно́сак ’частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Некр., Янк. 1), падно́ска (Бяльк., Сл. ПЗБ), подно́сок ’тс’ (ТС). Да насок (гл.). Параўн. рус. арханг. подносо́чники ’падноскі’.
◎ Падны́каць ’кпіць, насміхацца’ (Шпіл.). Няяснае слова з-за адсутнасці параўнаўчага матэрыялу і геаграфічнай прывязкі. Магчыма, балтызм; параўн. літ. panieka ’пагарда да каго-н.’, paniekinti ’аднесціся з пагардай; пакпіць з каго-н.’, niekti ’пагарджаць’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, з *паднукаць ад выкл. ну! (параўн. яшчэ тураў. ны! выкл.), з развіццём семантыкі ’паганяць, падбухторваць’ — ’кпіць, насміхацца’.
Паднябе́нне ’верхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр. піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск. podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш. дыял. podnebí ’паднябенне’, славац. podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав. прасл. nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).
◎ Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхверываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага пад- няхверувацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.
Падня́ць ’узяць, падабраць што-н. з зямлі, падлогі і пад.; перавесці ў вертыкальнае становішча і г. д.’ Рус. подня́ть, укр. підня́ти, польск. podjąć і г. д. Да праслав. j‑ьmǫ, ęti. Параўн. абняць, мець.
Падо́бны ’які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.’ (ТСБМ), ’прыгожы, здатны, добры да чаго-н.’ (Федар. VII). Агульнаславянскае: рус. подо́бный, укр. подо́бний, поді́бний, ст.-слав. подобьнъ, чэш., славац. podobný і г. д. Праслав. podobьnъ, якое ад podobiti < doba (гл. даба), з першапачатковым значэннем ’падыходзячы’ (гл. Фасмер, 3, 298; Брукнер, 91).
◎ Падо́днікі ’кальсоны’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне на базе словазлучэння пада дно ’падыспад’.