◎Падны́каць ’кпіць, насміхацца’ (Шпіл.). Няяснае слова з-за адсутнасці параўнаўчага матэрыялу і геаграфічнай прывязкі. Магчыма, балтызм; параўн. літ. panieka ’пагарда да каго-н.’, paniekinti ’аднесціся з пагардай; пакпіць з каго-н.’, niekti ’пагарджаць’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, з *паднукаць ад выкл. ну! (параўн. яшчэ тураў. ны! выкл.), з развіццём семантыкі ’паганяць, падбухторваць’ — ’кпіць, насміхацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)