Паднябе́нне ’верхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр. піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск. podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш. дыял. podnebí ’паднябенне’, славац. podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав. прасл. nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)