Падо́бны ’які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.’ (ТСБМ), ’прыгожы, здатны, добры да чаго-н.’ (Федар. VII). Агульнаславянскае: рус.подо́бный, укр.подо́бний, поді́бний, ст.-слав.подобьнъ, чэш., славац.podobný і г. д. Праслав.podobьnъ, якое ад podobiti < doba (гл. даба), з першапачатковым значэннем ’падыходзячы’ (гл. Фасмер, 3, 298; Брукнер, 91).