Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Во́сці ’прылада для палявання на рыб’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., КЭС, Янк. Мат.), восць ’тс’ (З жыцця); ’асцюкі’ (БРС, КТС), вось ’тс’ (Шатал.). Рус. ость ’тс’, польск. ość, чэш., славац. osť, н.-луж. wósć ’вастрыё, калючка, косць рыбы’, славен. ȏst ’тс’. Параўн. літ. akštís, akstìs ’драўляны ражон; палачка, на якую насаджваюць рыбу пры вэнджанні’, усх.-літ. akstyns ’калючка’, лат. aksts, грэч. ἀκοστή ’ячмень’, гоц. ahs ’колас’, лац. acus ’асцюкі, мякіна’ (Траўтман, 5; Буга, РФВ, 65, 305; Фасмер, 3, 167). Для параўнання гл. яшчэ асцюк.

Во́сып (БРС, КТС). Рус. о́сыпь, укр. о́сип ’подаць зярном’, польск. osyp ’дзеянне па дзеяслову osypać’, серб.-харв. òsip ’сып’. Да асыпаць (гл.).

Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр. о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск. osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш. osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.

Вось1 (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк., КЭС, КТС). Рус. ось, укр. вісь, род. скл. воси, ст.-рус., ц.-слав. ось, балг. ос, серб.-харв. о̑с, славен. ȏs, род. скл. osȋ, чэш., славац. os, польск. , в.-луж. wóska, н.-луж. wós, палаб. vüs. Генетычна тоеснымі да славянскіх форм з’яўляюцца літ. ašìs ’вось’, лат. ass, ст.-прус. assis, ст.-інд. ákṣaḥ м. р., авест. aša‑, лац. axis, ірл. aiss ’павозка’, грэч. ἄξων ’вось’, ст.-в.-ням. ahsa ж. р. ’вось’ (Траўтман, 14 і наст.; Праабражэнскі, 1, 667; Фасмер, 3, 168; Майргофер, 1, 16).

Вось2 выкл. (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., КЭС, Шат.), вося (Нас.). Рус. восе, ст.-рус. восе ’тс’. З во (гл.) і се ’вось, гэта’ (Фасмер, 1, 356). Сюды ж і вось ’потым’ (Жд., 1); параўн. рус. во́сеть ’нядаўна’.

Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2-3, 68 і наст.).

Во́сьні ’сны’ (Касп.). Рус. восня ’тс’, воснях, воснах ’у сне’. Назоўнік восня, відавочна, з’явіўся вынікам скарачэння прысл. *воснях, якое ў сваю чаргу ўтворана ад во‑ і сон у месн. скл. мн. л.

Во́сяка ’вось тут’ (Шат.). Ад вося (гл. вось) і часц. ‑ка.

Во́та ’абяцанне’ (Нас.). Запазычанне з лац. votum ’тс’ праз польск. wota (Кюне, Poln., 115).

Во́так ’вадкасць, што выцякае з застарэлых ран’ (КЭС). Рус. оток ’ацёк, падскурная вадзянка’, ст.-рус. отокъ ’тс’, польск. otok ’вадкасць’, чэш. otok, серб.-харв. о̋ток, балг., макед. оток ’пухліна, ацёк’. Прасл. otokъ. Да цяку, цячы з іншай ступенню агаласоўкі. Ад прасл. ototъ ’востраў’ адрозніваецца акцэнтуацыяй, словы паходзяць ад аднаго і таго ж дзеяслова, але семантычна разышліся (Скок, 3, 450).

Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.