Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

яр

1. Калдобіна прадаўгаватай формы са стромымі берагамі, вымытая веснавымі водамі (БРС).

2. Высокае, стромае, прадаўгаіватае месца, якое парасло лесам (Нас. АУ).

3. Збажына, якую сеюць вясной; яравое поле (БРС). Тое ж яраві́на (Жытк., Краснап. Бяльк.), яраві́шча (Мсцісл. Бяльк.), яравое (Слаўг., Смален. Дабр.), ярына́ (БРС), я́рына (Беш., Сен. Касп.).

ярабі́ннік Зараснік рабіны; поле, дзе расце рабіна (Стаўбц. Прышч.).

ур. Ярабі́ннік (поле) Стаўбц. (Прышч.).

я́рка Круглая ямачка ў зямлі, выкручаная пяткай нагі ў час дзіцячай гульні ў «я́ркі-пая́ркі» (Слаўг.). Тое ж тронкі (Тал. Мядзв.).

яру́га

1. Роў са стромкімі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод (Слаўг.). Тое ж яруга́ (Слаўг.).

2. Глыбокая лужына ў рове (Сядл. Бес); вялікая лужына на вуліцы пасля дажджу; гразкае месца (Палессе Талст., Стол.).

я́рывішча Поле, дзе расло яравое жыта Secale vernum L. (Слаўг.). Тое ж я́рывічышча, я́рычышча, я́рышча, я́рнае (Слаўг.).