е́льнік Яловы лес; зараснік з маладых ялін Pinus eabies (БРС). Тое ж е́лнік (Ст.-дар.), е́лле (Мін.), е́лнік, яллё, ельняччо (Слаўг.).
□ ур. Ельнік (балота) каля в. Яскавічы Сал., в. ЕльнікІ Пух.