Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

труба́

1. Рэчышча ракі (Лёзн. Касп.).

2. Пастухова двухметровая жалейка (Краснап.).

□ в. Трубі́льня, або Трубі́лна (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. № 1556, л. 225) Краснап.

трушчо́ба Глухія мясціны (Слаўг.).

трыб

1. Квартальная прасека ў лесе (Пруж. Весн. БДУ. Серыя IV, 1971, № 1, 76). Тое ж тры́ба (Ашм., Шчуч.).

2. Граніца, мяжа (Брэсц. 1577 АВАК, XVIII, 29).

3. Прамая дарога; шлях, кірунак (Вілен. 1596 АВАК, XI, 64, 68).

4. Лясная дарога (Пруж.). Тое ж тры́ба (Зэльв. Сцяцко, Шчуч.).

□ в. Трабы Іў.

трызнішча Месца, дзе былі паядынкі (Бяр. 1655).

трыснёг Зараснік чароту Phragmites communis Trin. (БРС). Тое ж трасні́к (Леп., Лёзн., Шчуч.), трасціна́ (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.), трасце́лкі (Смален. Дабр.), трысцё (БРС), трысні́к (Беш. Касп.), тросць (Слаўг., Уш.).

□ в. Трасціно Хоц., в. М. Трасцяне́ц Мін., в. Трасцянец Чарнігаўскай вобл., ур. Яўрэйская Тросць (чароцістая частка Чарсвяцкага возера) Уш. (Кавал.).

тупі́к Месца, вуліца з выйсцем у адзін канец; закавулак (БРС). Тое ж турок (Краснап. Бяльк., Слаўг.).

□ в. Туркова Дзіс., Люб., ур. Ваўчкоў турок (лог) каля в. Шаламы Слаўг.

тур

1. Тупік (Слаўг.).

2. Паводле паданняў. Цэнтральная частка населенага пункта (Жытк.).

3. Слуп пры печы ў курных хатах (вв. Ямна і Буды Дзіс.).

4. У актах. Апорны слуп пасярэдзіне святліцы старажытнага жылога дома.

5. Лекавая трава Arnica montana, лісты якой сцелюцца па зямлі, а на высокай кветаножцы жоўтыя краскі (Жытк., Стол.).

□ в. Турна Кам.

турусня́к Затор лёду на рэках і азёрах (Дзіс.). Тое ж туру́н, турунты́ (Дзіс.).

□ в. Туроса Уш.

турэ́ц Быстрыня, хуткае цячэнне на рацэ (Сміл.).

□ в. Турэц. Сміл., в. Турэц Кар.

тхлань Бездань, нетры; балота (Слуцк. Сержп. Прымхі, 24).