Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чвіро́к Цякучы пясок (Смал.).

чвыр

1. Высокае пясчанае месца, дзе расце толькі мох або лес (Жытк., Стол.). Тое ж чвір (Жытк., Стол.).

2. Белы пясок з маленькімі каменьчыкамі (Жытк., Стол.); без каменьчыкаў (Стаўбц.).

3. Буйны жоўты пясок (Слуцк. Мал., 193, Стаўбц.). Тое ж чвырэц (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884).

4. Гравій (БРС).

в. Чвы́ркі Кам.

чо́тка Невялікі дадатковы ўчастак прырэчнай зямлі пад агарод (Слаўг., Прысожжа). Тое ж чот (в. Віравая Слаўг.), чоткі (в. Дабранка Слаўг. Яск.).

ур. Чоткі (луг, грады) каля в. Віравая Слаўг., ур. Чоткі (грады) каля в. Дабранкі Слаўг. (Яск.).

чужы́на Чужы край, чужая зямля (БРС); чужая вёска (Слаўг.). Тое ж чужаня́ (Пін. Булг., 199), чужані́ца (Слаўг.), чужбі́на́ (Нас., Слаўг.).

чыгу́нка Жалезная дарога (БРС). Тое ж кале́йка (Ваўк. Сцяшк.), зяле́зка (Слаўг.).

чырну́ха Другое ворыва папару (Кам.).

чы́ры Паводле падання. Лясныя борці «чэры», пчаліныя вуллі (Крыч.).

г. Чэрыкаў Маг. і г. Чириков (1708 Лісты Пятра I, т. 8, вып. 1, 1948, 92).

чыставі́на Гала сярод лесу; месца, ачышчанае ад лесу або хмызняку (Рэч.). Тое ж росчысць (Слаўг.), чысць (Віц., Мін. Лемц. Айк., Маг.).

ур. Чысць (б. х., поле) Слаўг.

чыстапо́ліца Чыстае поле; месца, незанятае будынкамі (Слаўг.). Тое ж чыстаполе (Слаўг.).

чы́сцік

1. Кусты, зараснік на месцы высечанага лесу (Чашн. Касп.).

2. Галае, непраходнае балота (Віл.) або чыстае махавое балота, дзе растуць журавіны (Лёзн.).

ур. Чысцік (балота, парослае дробным хмызняком) каля в. Засценкі Віл. (Кас.).