хіл Схіл (Слаўг.).
□ в. Хі́льчыцы на месцы г. Хіл (паводле падання) Жытк.
хім Нізкі лес, хмызняк, пераважна альховы, з вербалозу; нетры (Слаўг.). Тое ж хіміна́ (Слаўг.).
хлёхаць Вадкая багна (Слаўг.). Тое ж хліхаці́нне, хліхаццё (Слаўг.).
□ ур. Хлёхаць (балота) каля в. Бахань Слаўг.
хлуды́
1. Падмыў прыбярэжных дрэў, кустоў, пад карэннямі якіх хаваюцца рыбы, выдры і нарыцы (Віц. Нік. 1895).
2. Нанос у часе разводдзя раслінных рэштак на бераг, кусты і ў заліў (Віц. Нік. 1895).
хляві́шча Месца, дзе быў хлеў (Лёзн., Сал.). Тое ж хляўні́шча (Ветк.).
хме́лішча Ст.-бел. Поле, на якім рос хмель. Тое ж хме́ля (Слаўг.), хме́льнішча (Слаўг., Станг, 74), хмялі́шча, хмяльні́шча (Краснап., Слаўг.).
□ в. Хмелішча Стаўбц.
хмызня́к Зараснік кустоўніку; кусты, драбналессе (БРС). Тое ж хмуза́, хмузня́к (Стол.), хмыз (БРС), хмыза́ (Зах. Бел. Др.-Падб.), хмы́знік (Віц. Нік. 1895, Лёзн., Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Мсцісл., Слаўг.), хмы́знічак (Крыч., Слаўг.), хмызок (Расн. Бяльк., Слаўг.), хмызянок, хмызя́к, хмызіок (Слаўг.), хмызянок (ЛіМ, 1966, 25 студзеня), хруст (Навагр. Ф. Еўлашэўскі. Хрэст. па гіст. бел. м., 1961, 285).
хмялёк Трава дзяцеліна раллёвая Trifolium arvense L. (Гарад. Касп.).
ход Бойкае месца, пераход (Рэч., Слаўг.).
холм Стар. Высокае месца, вялікі ўзгорак. Тое ж хоўм (Слаўг.).
□ вв. Халмы і Холм Віц. (Рам. Мат.), вв. Халмы, Халмоўка Барыс., Дзярж., Мядз., в. Холмеч Рэч., в. Хаўмы Чав., ур. Хоўмы (поле) каля в. Любаны Слаўг. на месцы б. в. Хоўмы Слабада (1750 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, інв. 1556, л. 229).