Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іспо́л

1. Вялікая штучная сажалка ў вёсцы ці каля яе, вада ў якой ніколі не высыхае (Віц. Нік. 1895, Лёзн.).

2. Частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны (Лёзн. Касп.).

істо́ка Месца, дзе зліваюцца рэкі (Стол.).

істру́бішча Месца, дзе рабілі зруб, дзе стаялі зрубы (Слаўг.).

ур. Іструбішча (поле, дзе рабілі зрубы з лесу, які тут жа высякалі) каля в. Лясная Слаўг.

істру́га Ямка, вымытая ручаямі, сцякаючымі з высокага месца (Маг. Лемц. Дыс.).

і́ўнае Месца на заліўным лузе, якое мае многа зарасніку лазы, вярбы, вербалозу, івы (Слаўг.).

ур. Іўнае (заліўны луг) і воз. Іўнае каля в. Крамянка Слаўг.

і́ўнік Зараснік ніцай вярбы, вербняку Salix viminalis L. (Слаўг.).

ур. Іўнік (сенажаць) каля в. Папоўка Слаўг.