Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

чарта́ Граніца; гарадская мяжа; мяжа аселасці (Слаўг.).

чарце́ж Ст.-бел. Поле або сенажаць на месцы лясных распрацовак; цаліна. Тое ж чарцяж (Лемц. Айк.), церце́ж (Стол.), чэрці́, чэрчэж (Рагач. 1556 АВАК, т. XI, 30, 31).

чарэ́шаннік Чарэшневы кустоўнік, зараснік чарэшняў роду вішняў (Слаўг.). Тое ж чарэшнік (Беш. Касп.).

часно́чышча Месца, дзе рос часнок (Слаўг.). Тое ж часны́шча, часны́чышча, часнаковішча, чоснік, чэснык (Слаўг.).

часце́ж Густы зараснік у лесе, густое драбналессе; гушчар, нетры (Сал.). Тое ж часце́рнік (Сал.).

часці́к Чысты хвойнік, без падлеску (Пар.).

чата́

1. Частка, адмераны або выдзелены ўчастак зямлі (Слаўг.).

2. Вартаўнічы пункт, старожка (АВАК, т. IV, 62). Тое ж ва́рта (в. Целяшы Слаўг.), чаты (АВАК, т. IV, 62).

чаха́рня Майстэрня, дзе перачэсвалася воўна (Жытк.).

ча́шча Чысты, гонкі, тоўсты лес адной пароды (Лёзн.).

□ ур. Чашча (лажок сярод поля) каля в. Любча Навагр. (Бак).

чашчыня́ Густы зараснік, гушчар; непраходнае драбналессе, нетры (Слаўг.). Тое ж чашчоба, чашчэба (Слаўг.), чашчэжнік, чашчожнік (Сал.), чмура́ (Сен. Касп.).