Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хва́ля Вадзяны вал, зыб на рацэ, возеры ў ветранае надвор'е (БРС).

хві́ля Бездань, прорва, прадонне і наогул усякае благое месца (Грыг. 1838—1840).

хві́шка Тое, што і вітка (Слаўг.).

хво́йнік

1. Сасновы лес, сасоннік (БРС). Тое ж хвоя (Глуск. Янк. I, Жытк.), хвайня́к (Ветк., Кузн. Касп.), хваі́на, хвоя (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884, Палессе Талст.).

2. Зараснік хвоі, ельнік (Крыч., Лёзн., Нясв., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж хвайня́к (Ветк., Слаўг.), цёмны ле́с (Арш., Гор., Сен., Чав. пав. Дэмб., т. 2, 1884. Карта Могил. губ. почв и лесов).

3. Сасновы і яловы лес (Ветк., Ст.-дар., Стаўбц., Хойн.).

ст. Цёмны Лес Гор.

хво́раст Кусты; галлё, сучча (Крыч.).

в. Хварасця́ны Слаўг.

хвошч

1. Зараснік хвашчу Equisetum балотнага, палявога, лугавога (БРС).

2. Прыбярэжнае месца ў балоце, возеры (Жытк.).

хехла Балоцістая нізіна (Віл., Дзіс., Мат. по ист. и геогр. Дисн. и Вил. уездов Вилен. губ. Витебск, 1896, 178). Тое ж холхла, хелхло, хоўхла, халхоліца (Лемц. Айк.).

в. Халхоліца Барыс., в. Холхлава Маладз., в. Хоўхла Буда-Каш., в. Хохлава Навагр. (Лемц. Дыс., 165).

хіб Верх узгорка, грэбень; узгорак (Слаўг.). Тое ж хібе́нь (Віц., Слаўг.), хібок, хібянёк (Слаўг.).

в. Хібні Віц. (Рам. Мат.).

хі́жа Прымітыўнае жыллё (Слаўг.).

хізо́н Пчаліны вулей (Слаўг.). Тое ж хвізон, хівізон (Слаўг.).

в. Хізы́ Гом.