та́лька
1. Зараснік лазы Salix rosmarinifolia L. (Рэч.).
2. Гліна, якая ўжываецца пры вырабе валенкаў (Гродз.), мінерал тальк сілікат магнію (БРС).
□ в. Талька Пух.
та́ма Ст.-бел. Гаць, застава, насыпаны вал.
таня́ Затока каля ракі, на абалоні ў час разводдзя ці паводкі (Стол.).
□ ур. Таня́ Любінская, ур. Таня́ Хвастоўская каля в. Кароцічы Стол.
тапі́ла Непраходнае месца на дрыгвяністым балоце; багністая бездань (Ветк., Жытк., Палессе Талст., Рэч., Сал., Стол., Уздз.); невялікае прыроднае азярцо сярод балота (Палессе Талст., Рэч.) або выкапанае (Лун. Талст.); гразкае месца (Жытк.); нізкае поле, якое ў час разводдзя і паводкі затапляецца вадой (Стаўбц. Прышч.).
□ ур. Тапі́ла (балота) каля в. Заспа Рэч.
тапіна́ Багна; забалочанае, гразкае месца (Нас.); твань у рэчцы; адталая зямля (Кап., Слаўг.); гразкая дарога (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж тапі́нь (Кап.), тапіня́ (Слаўг.).
тапо́рнік Малады лес, драбналессе, зараснік (Нясв., Слаўг., Шчуч.).
тар Месца, дзе ходзіць паром; плыт (Нас.). Параўн.: стар. тара ’паром’.
тарас Стар. Земляны вал, насып, заслона.
□ ур. Тара́сенка (луг) Стаўбц. (Прышч.), в. Туроса Уш.
тарпа́
1. Вялікая ўкладка снапоў на полі (БРС). Тое ж сці́рта (Ваўк. Сцяшк.).
2. Тарфяное балота; торф (Ваўк. Сцяшк., Глуск. Янк. II, Чашн. Касп.).
тарта́к Лесапільны завод (Гродз., Мін.).