Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прато́чына Месца, дзе сочыцца вада; крынічная мясціна (Ветк.).

прах Зямля, пыл; пыл ад згніўшага (Слаўг.); прах (БРС).

праха́дская Месца, алея ў садзе, дзе раней паны прагульваліся пешшу (Слаўг.). Тое ж праха́дзкая (Слаўг.).

прахало́да Цяністае месца непадалёку ад вады («Звязда», 31 мая 1966 г.); пад зялёнымі шатамі дрэў (Сачанка. Пакуль не развіднела, 1966, 248).

□ в. М. Ухалода Барыс. («Звязда», 9 снежня, 1966 г.).

прахо́д Месца, па якому пераходзяць; перашыек (Сал.); бойкае месца (Слаўг.).

□ ур. Праход (сенажатны перашыек) каля в. Яскавічы Сал.

прая́ва Глыбакаводная яма (Жытк., Стол.).

про́вар Вінакурны завод (Грыг. 1838—1840).

про́варышча Месца, дзе быў провар (Віц. Рам. Мат.).

□ в. Проварышча і ўр. Проварышча Віц. (Рам. Мат.).

про́галь Прагаліна, прастора, водступ паміж чым-небудзь (Слаўг.). Тое ж га́лвінка, прогалішча (Слаўг.).

про́каўзень Агрэх пры разорванні радка бульбы (Слаўг.).