Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ка́неўка Куп'істае балота, куп'істая балотная сенажаць, дзе жыве калонія птушак каняў Vanellus vanellus L. (Слаўг.).

□ ур. Канеўка (1911) каля в. Кульшычы Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 12, л. 19).

кане́ц Край вёскі, вуліцы, поля (Слаўг.).

□ Фарны Канец Гродз. (Лемц. Айк.).

канцы́ Месца, дзе здабывалі попел і паташ (Бых. Рам. 1912, 3).

□ в. Канцы Бых. (Рам. 1912, 3).

канча́лі Крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта (Слаўг.). Тое ж кончыцы (Пін.), канча́не (Дзятл. вол. Гом. пав. Радч. стар. XVIII).

□ Канчалі — вуліца на краю в. Церахоўка Слаўг., в. Канчані Гарад., в. Кончыцы Пін.

канюшы́нішча Поле, дзе расце ці расла канюшына (БРС).Тое ж кле́вер, кле́верышча, клевяры́шча, кле́верычча, кле́ўрычча, клевярні́шча, клевяррё (Слаўг.), канюшы́на (Жытк.).

каню́шы́шча Месца, дзе стаяла капюшня (Слаўг.). Тое ж ста́йнішча (Слаўг.).

капа́

1. Межавы знак, капец (Нас.).

2. Невялікі, часовы стажок сена (Слаўг.).

3. Сельскі правінцыяльны з'езд у Вялікім Княстве Літоўскім (Н. В. Стороженко. Западнорусские провинциальные сеймики во 2-й пол. XVII в. Киев, 1888).

капаві́шча

1. Месца старажытнага суда (Гарб.). Тое ж су́дня (Віц.).

2. Месца, дзе стаяла капа сена (Слаўг.).

□ ур. Капавішча каля нас. п. Трокі пад Вільнюсам (Гарб.).

капа́льня Месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш. (БРС). Тое ж я́мка (Слаўг.).

□ ур. Капальні (пясчаны кар'ер) каля в. Ржаўка Слаўг.

капані́ца

1. Накопаная дарога; земляная дамба; насыпаны земляны вал (Нясв.).

2. Выемка, катлаван, роў, выкапаная сажалка (Зах. Бел. Др.-Падб.). Тое ж капанка (Нас.).

3. Канава; канал (Слаўг.).