Цвёрдыя, нерастваральныя палімеры, здольныя да іоннага абмену, абмежавана набракаюць у растворах электралітаў і арган. растваральніках. Матрыца І.с. — сеткаваты палімер, на якім замацаваны іанагенныя групы (напр., сульфагрупа SO3H, карбаксільная група COOH, амінагрупа NH2), якія дысацыіруюць на фіксаваныя (палімерныя) іоны і эквівалентную колькасць рухомых процііонаў (напр., П-SO3Н↔П-SO−3+H+; П-CH2NR3OH↔П-CH2N+R3+OH−, дзе П — матрыца), што пры іонным абмене могуць заменьвацца на іоны знешняга асяроддзя. Па знаку зарада процііонаў адрозніваюць катыёнаабменныя, аніёнаабменныя і амфатэрныя (маюць адначасова кіслотныя і асн. групы), спецыфічную групу складаюць акісляльна-аднаўленчыя І.с., здольныя да змянення зарада іонаў. У І.с. іанагенныя групы могуць быць аднаго тыпу (монафункцыянальныя смолы) ці рознага (поліфункцыянальныя смолы). Атрымліваюць: полімерызацыяй ці полікандэнсацыяй манамераў, якія маюць іанагенныя групы; палімераналагічнымі пераўтварэннямі — увядзеннем актыўных функцыян. груп у інертныя супалімеры (у асноўным полімерызацыйнага тыпу). Найб. пашыраны І.с. на аснове супалімераў стыролу і дывінілбензолу, акрылавай к-ты і яе вытворных.
арнаментальны матыў на капітэлях і карнізах іанічнага і карынфскага арх.ордэраў. Складаецца з яйцападобных выпукласцей, якія зрэзаны зверху, абрамлены валікамі і чаргуюцца са стральчатымі лістамі, павернутымі вастрыём уніз. Паверхня элементаў І. гладкая або аздоблена разьбой.
каланізаваная іанійцамі ў 11—9 ст. да н.э. вобласць у цэнтр.ч.зах. ўзбярэжжа М. Азіі (з прылеглымі астравамі) паміж гарадамі Факея і Мілет. Зручныя гавані садзейнічалі развіццю гандлю і рамяства ў гарадах І., якія знаходзіліся на перакрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам. Высокая культура гарадоў І. паўплывала на культ. развіццё ўсёй Грэцыі. У 6 ст. да н.э.тэр. І. заваявана Лідыяй, пасля 546 — персамі, у 4 ст. да н.э. пад уладай Македоніі, з 2 ст. да н.э. — Рыма. Радзіма філосафаў Фалеса, Анаксімандра, Анаксімена, паэтаў Гамера, Анакрэонта, гісторыкаў Герадота, Дыянісія Галікарнаскага.
горад на Атлантычным узбярэжжы ЗША, у штаце Нью-Йорк. Паўн. жылы прыгарад Нью-Йорка на левым беразе р. Гудзон. Засн. ў 1641 галандцамі, горад з 1855. 183,5 тыс.ж. (1994). Прам-сць: машынабуд. (электронныя кампаненты, фотаапараты, пішучыя машынкі, падшыпнікі), лёгкая, цукр., фармацэўтычная.
сукупнасць метадаў і прылад для стварэння сфакусіраваных іонных пучкоў і кіравання імі. Прылады І.о. маюць крыніцы іонаў і факусіравальныя прылады на аснове эл. і магн. палёў. Гл. таксама Электронная і іонная оптыка.
працэс абумоўлены ў асн.дыфузіяй іонаў; мае важнае значэнне ў транспарце рэчываў паміж асобнымі клетачнымі структурамі, у генерыраванні і правядзенні біял. імпульсаў і стварэнні рознасці патэнцыялаў паміж асобнымі арганеламі клеткі, яе знешнім і ўнутр. асяроддзем. Сумарную І.п. (у асн. для калію К+, натрыю Na+, хлору Cl−) ацэньваюць па формуле, што ўлічвае іонныя градыенты, каэфіцыенты пранікальнасці іонаў і мембранную рознасць патэнцыялаў. У тэорыі генерыравання біяэлектрычных патэнцыялаў для патокаў асобных іонаў карыстаюцца паняццем парцыяльнай І.п.
тып хімічнай сувязі, якая ўтвараецца за кошт дзеяння электрастатычных (кулонаўскіх) сіл паміж процілегла зараджанымі іонамі. Іоны ўтвараюцца з атамаў элементаў у выніку пераносу валентнага электрона ад атама элемента з нізкім іанізацыі патэнцыялам да атама элемента з вялікай роднасцю да электрона. Характэрна для хім. злучэнняў найб. актыўных металаў (шчолачных, шчолачназямельных і інш.) з тыповымі неметаламі (у асн. галагенамі). Такія злучэнні (напр., хларыд калію K+Cl−, фтарыд цэзію Cs+F−) існуюць пераважна ў выглядзе крышт. рэчываў — іонных крышталёў і пры растварэнні ў палярных растваральніках дысацыіруюць на іоны.
тэорыя, што звязвае ўзнікненне ўзбуджэння з рухам іонаў праз паверхневую мембрану ўзбудлівай клеткі. Узбуджэнне абумоўлена павышэннем выбіральнай пранікальнасці мембраны ў адносінах да паза- і ўнутрыклетачных іонаў. У іх аснове складаныя фіз.-хім. (ферментатыўныя, структурныя, эл., тэмпературныя) працэсы.