РУТ ((Root) Эліў) (15.2.1845, г. Клінтан, штат Нью-Йорк, ЗША — 7.2.1937),
дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў юрыд. школу пры Нью-Йоркскім ун-це (1867). Працаваў юрыстам, у 1883—85 пракурор Паўд. акругі г. Нью-Йорк. У 1899—1904 ваен. міністр, у 1904—09 дзярж. сакратар ЗША, у 1909—15 чл. Сената ЗША. Асаблівую ўвагу аддаваў праблемам міжнар. арбітражу. У 1907 ініцыіраваў стварэнне Цэнтральнаамер. суда справядлівасці для ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі Карыбскага басейна. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. У 1910—24 прэзідэнт Міжнар. фонду міру імя Карнегі, які вывучаў прынцыпы войнаў і шляхі іх прадухілення. Нобелеўская прэмія міру 1912.
род кветкавых раслін сям. рутавых. 7 відаў (па інш. звестках каля 70 разам з родам Haplophyllum). Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і ўмераным поясе Азіі. Здаўна ў Еўропе культывуецца Р. духмяная (R. graveolens) як прыпраўная і лек. расліна. Інтрадукавана ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Шматгадовыя пахучыя травы або паўкусты. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, сабраныя ў шчыткападобную мяцёлку на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка. Р. духмяная — ядавітая, мае ў сабе эфірны алей, які аказвае моцнае мясцовае раздражненне. Лісце і кветкі ўжываюцца як прыправа. Лек., тэхн., харч., дэкар. і інсектыцыдныя расліны.
рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас.р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца каля в. Рутка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв. праз г.п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад Карэліч. У г.п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км²).
род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі 2 віды Р.: багнавая (L. uliginosus) і рагатая (L. corniculatns), нар. назвы заечая трава, рута польная, трызаўка. Трапляюцца на лугах, схілах, каля дарог, у вільготных лясах. Уведзены ў культуру.
Шматгадовыя, радзей адна- і двухгадовыя травы ці паўкусты. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі залаціста-жоўтыя, адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях. Плод — струк. Кармавыя, лек., фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.
венгерская актрыса. Нар.арт. Венгрыі (1969). Скончыла Вышэйшую школу т-ра і кіно (1953), выкладала ў ёй. На сцэне з 1945. З 1948 у Нац. т-ры, з 1951 у т-ры «Вігсінхаз». Сярод роляў: Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Наташа Растова («Вайна і мір» паводле Л.Талстога), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Мэгі («Кошка на распаленым даху» Т.Уільямса) і інш. Творчасці ўласцівы вытанчанасць, глыбіня ўнутр. пераўвасаблення. З 1948 здымалася ў кіно: «Сабо» (у сав. пракаце «Ганна Сабо»), «Замужжа Каталіны Кіш» (у сав. пракаце «Шчасце Каталіны Кіш»), «Апоўначы», «Гісторыя майго глупства», «Сіндбад», «Лабірынт» і інш. Прэміі імя Ясаі 1950, 1955, 1965. Дзярж. прэмія імя Кошута 1960.
помнік садова-паркавага мастацтва каля в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Парк рэгулярнага тыпу з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Пл. 5 га. Захаваліся 4 невял. тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Да парку прымыкае пладовы сад. У ім растуць каля 80 відаў і форм раслін: з мясц. парод — елка, ліпа, вярба, язмін садовы; з экзотаў — елка блакітная, туя зах., лістоўніца польская.
мінерал класа аксідаў, аксід тытану, TiO2; гал. кампанент тытанавых руд. Ізаморфныя прымесі: хром, ніобій, тантал, ванадый, волава. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае зярністыя суцэльныя масы, крышталі прызматычныя, слупкаватыя да ігольчастых, зросткі з магнетытам, гематытам, ільменітам, урастанні ігольчастыя і воласападобныя ў кварцы («стрэлы Амура», «валасы Венеры»), гранаце; па крышталаграфічных напрамках урастанні ў сапфіры, рубіне, шпінэлі і інш. абумоўліваюць астэрызм (эфект мігцення зоркі). Колер чырвона-буры, жаўтаваты, сіняваты, чорны, зялёны. Цв. 6,5. Шчыльн. 4,2 г/см³. Крохкі. Радовішчы вядомы ў кварцытах, гнейсах, метамарфічных сланцах. Намнажаецца ў россыпах. Выкарыстоўваецца ў электроднай і лакафарбавай прам-сці, сыравіна на ніобій і тантал. Найб. радовішчы ў Аўстраліі (90% сусветнай здабычы).
Ru, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 44, ат. м. 101,07; адносіцца да плацінавых металаў. У прыродзе 7 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 96, 98—102, 104. У зямной кары 5•10−7% па масе. Уласныя мінералы, напр., лаўрыт (дысульфід RuS2), рутэнарсенід (RuAs) трапляюцца вельмі рэдка; ізаморфная прымесь у плаціне самароднай і медна-нікелевых рудах. Значная колькасць Р. ўтвараецца пры рабоце ядз. рэактараў АЭС. Адкрыты ў 1844 рус. хімікам К.К.Клаўсам; назва ад сярэдневяковага лац. Ruthenia — Расія.
Бліскучы серабрысты метал, tпл 2334 °C, tкіп 4077 °C, шчыльн. 12 450 кг/м³. Вельмі крохкі (лёгка расціраецца ў парашок). Кампактны Р. устойлівы да ўздзеяння мінер. кіслот, у т. л. царскай гарэлкі, і раствораў шчолачаў, у паветры не акісляецца да 930 °C, дробнадысперсны (чэрнь) — самаадвольна ўзрываецца. Парашкападобны пры награванні ўзаемадзейнічае з галагенамі, халькагенамі, фосфарам. Сплаўляецца з многімі металамі; з пераходнымі металамі ўтварае цвёрдыя растворы. Сплавы Р. вызначаюцца высокай цвёрдасцю, тэрмічна- і зносаўстойлівыя. Выкарыстоўваюць Р. для нанясення ахоўных пакрыццяў на эл. кантакты; сплавы Р. з плацінай і родыем для вырабу фільер у вытв-сці шкловалакна і віскозы, з ірыдыем для высокатэмпературных тэрмапар (да 2000 °C), з плацінай і паладыем для вырабу зносаўстойлівых дэталей вымяральных прыбораў, электракантактаў, ювелірных вырабаў, з паладыем як каталізатары ў арган. сінтэзе; радыеактыўныя 103Ru і 106Ru (перыяды паўраспаду 39,8 сут і 1 гадз адпаведна) як ізатопныя індыкатары.