найменне Рыма і Рымскай (з 4 ст.н.э. Візантыйскай) імперый у краінах Усходу; у перыяд заваявання М. Азіі сельджукамі ўжывалася як адна з назваў Канійскага султаната (Румскі султанат), у час Асманскай імперыі назва яе еўрап. уладанняў (гл.Румелія).
нафтавае радовішча ў Іраку, адно з буйнейшых у свеце. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1953, распрацоўваецца з 1958. Паклады на глыб. 2—3,8 км у нафтаносных рыфавых вапняках і пясчаніках мелавога ўзросту. Пачатковыя запасы каля 3,8 млрд.т нафты. Шчыльн. нафты 0,85—0,89 г/см³. Цэнтр здабычы — аднайменны нас. пункт.
РУМА́К (Мікалай Уладзіміравіч) (1.7.1941, в. Хойна Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1995),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БПІ (1965). З 1967 ў Фізікатэхн. ін-це АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). З 1994 старшыня К-та па навуцы і тэхналогіях Мін-ва адукацыі і навукі Беларусі. Навук. працы па мікраэлектроніцы, распрацоўцы тэхнал. рэжымаў вырабу інтэгральных мікрасхем, тэхналогіі фарміравання кампанентаў і элементаў інтэгральных мікрасхем. Распрацаваў новыя метады стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў і мікрасхем на структурах метал—дыаксід крэмнію—крэмній. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Зарядовые свойства МОП-структур. Мн., 1980 (разам з Л.І.Гурскім, В.В.Куксо);
Диэлектрические пленки в твердотельной микроэлектронике. Мн., 1990 (разам з В.У.Хацько);
Процессы саморегулирования при создании многослойных структур (разам з В.У.Хацько, С.С.Васільевым) // Докл.АНБССР. 1990. Т. 34, №8.
РУМА́ЧЫК (Іван Іванавіч) (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1998). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.-г. жывёлы і птушак.
Тв.:
Микробактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з А.А.Саланенкам);
Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.
РУМБ (англ. rhumb, ад грэч. rhombos юла, кругавы рух, ромб),
напрамак да пунктаў бачнага гарызонту адносна кірункаў свету або вугал паміж двума такімі напрамкамі. У геадэзіі — вугал паміж мерыдыянам і дадзеным напрамкам, які адлічваецца ад мерыдыяна ў 2 бакі ад 0 да 90°. У марской навігацыі — мера вугла акружнасці гарызонту, падзеленага на 32 Р. (у метэаралогіі — на 16).
афра-амерыканскі песенна-танц. жанр, а таксама бальны танец. Сучасная Р. склалася на Кубе, з 1920-х г. распаўсюдзілася ў ЗША і Еўропе як эстрадны танец. Муз. памер двух- ці чатырохдольны, рытм вострасінкапіраваны, з акцэнтамі на слабых долях такта, тэмп ад умерана рухомага да хуткага. Уключае спеў саліста, рэплікі хору і ўласна танец, які выконваецца ў пары ці салістам у цэнтры кола гледачоў і музыкантаў.
турэцкая назва еўрап. уладанняў Асманскай імперыі. У 15—19 ст. — правінцыя (эялет), якая ўключала тэр. Балканскага п-ва, у 1864—66 падзелена на некалькі вілаетаў назва Р. скасавана з афіц. ўжывання. Паводле рашэнняў Берлінскага кангрэса 1878 створана аўт. правінцыя Усх. Р., якая ў 1885 далучана да Балгарыі. Цяпер часам ужываецца як неафіц. назва еўрап.ч. Турцыі.
РУ́МІН (Валерый Віктаравіч) (н. 16.8.1939, г. Камсамольск-на-Амуры, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд.тэхн.навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1966). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1987 нам.ген. канструктара ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар.касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У.В.Кавалёнкам на касм. караблі (КК) «Саюз-25»; 25.2—19.8.1979 з У.А.Ляхавым на КК «Саюз-32», «Саюз-34» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 9.4—11.10.1980 з Л.І.Паповым на КК «Саюз-35», «Саюз-37» і АС «Салют-6»; 3—12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з АС «Мір»). У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Дзярж. прэмія СССР 1984.
РУ́МНІЕЦЭ ((Rūmniece) Берта Фрыцаўна) (21.10.1865, г. Айзкраўкле, Латвія — 8.3.1953),
латышская актрыса; адна з заснавальнікаў нац. сцэнічнага мастацтва. Нар.арт. Латвіі (1945). З 1883 выступала ў Рыжскім лат. т-ры, з 1919 у Латв. т-ры драмы. Выконвала пераважна ролі простых жанчын. Яе майстэрства вылучалася прастатой, праўдзівасцю, шчырасцю. Сярод роляў: Ажа, Індраніха, маці Яна («Блудны сын», «Індраны», «Злы дух» Р.Блаўмана), Ведзьма, Тушэ («Агонь і ноч», «Ветрык, вей!» Я.Райніса), маці Крусы («Гліна і фарфор» А.Грыгуліса), Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Матрона («Улада цемры» Л.Талстога) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1948.
РУМО́ЎСКІ (Сцяпан Якаўлевіч) (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.