Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),

расійскі хімік-неарганік. Акад. АН СССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал. ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.

В.А.Лягасаў.

т. 9, с. 418

ЛЯГЕ́НЧАНКА (Іван Сяргеевіч) (9.2. 1897, в. Крывая Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 9.5.1984),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Дацэнт (1951). Засл. ўрач Беларусі (1956). Скончыў Казанскі ун-т (1923). У 1945—68 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў і ў 1945—52 гал. акушэр-гінеколаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Распрацаваў спосабы вызначэння праходнасці фалопіевых труб, абязбольвання і паскарэння родаў, метад фізіял. ажыўлення ўяўна-памерлых нованароджаных (метад Л.).

Тв.:

Физиологический метод оживления мнимоумерших новорожденных // Акушерство и гинекология. 1947. № 4.

т. 9, с. 419

ЛЯГЕ́НЧАНКА (Марыя Іванаўна) (н. 28.6.1925, г. Казань, Татарстан),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1978), праф. (1979). Засл. ўрач Беларусі (1971). Дачка І.С.Лягенчанкі. Скончыла Мінскі мед. ін-т (1948), у 1951—93 працавала ў ім (у 1972—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту.

Тв.:

Реография в диагностике нарушений деятельности системы кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста (разам з М.К.Асколкавай) // Педиатрия. 1979. № 9;

Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии. 1980. № 7.

т. 9, с. 419

ЛЯГНІ́ЦА (Legnica),

горад на ПдЗ Польшчы, у Дольнашлёнскім ваяводстве. Вядома з 1149. 107 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Аэрапорт. Цэнтр Лягніцка-Глогаўскага руднага раёна (здабыча меднай руды, вытв-сць медзі). Прам-сць: маш.-буд., у т.л. горная, эл.тэхн., швейная, папяровая, трыкат., харчовая. Выраб раяляў і піяніна. Біскупства. Музей медзі. Арх. помнікі 13—17 ст.

т. 9, с. 419

ЛЯГНІ́ЦКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Legnickie),

былая адм.-тэр. адзінка на ПдЗ Польшчы. З 1999 тэрыторыя ў складзе Дольнашлёнскага ваяводства.

т. 9, с. 419