КО́ВАЛЬ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1925, с. Трошча Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1953). З 1953 у Гродзенскім с.-г. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па метадах нармалізацыі абмену рэчываў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Витамины в рационах коров. Мн., 1977;
Доврачебная помощь животным в личном хозяйстве. Мн., 1985 (разам з М.І.Баламутам);
Профилактика заболеваний животных в пастбищный период. Мн., 1987.
КО́ВАЧ ((Kováč) Міхал) (н. 5.8.1930, г. Лібуша, Славакія),
славацкі дзярж. дзеяч, эканаміст. Скончыў эканам.ін-т у Браціславе, выкладаў у ім, потым працаваў у Дзярж. банку Чэхаславакіі. У сярэдзіне 1960-х г. удзельнічаў у арганізацыі банкаўскай справы на Кубе. У 1967—69 нам. кіраўніка Лонданскага аддз.Гандл. банка Чэхаславакіі. У 1989—91 міністр фінансаў Славакіі. У 1989—92 дэп. (з 25.6.1992 старшыня) Федэральнага сходу Чэхаславакіі. З 15.2.1993 першы прэзідэнт незалежнай Славацкай Рэспублікі.
машына для апрацоўкі метал. загатовак коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Да К.м. адносяцца молаты, крывашыпныя (гл.Кавальска-штамповачны аўтамат) і гідраўлічныя прэсы, ковачныя вальцы (на іх з прутковага матэрыялу робяць дэталі, што не маюць значных выступаў і рэбраў, — гаечныя ключы, зубы барон, лапаткі турбін і інш.), гарызантальна-ковачныя машыны (для гарачай штампоўкі вырабаў з пруткоў і труб у шматручаёвых штампах з раздымнымі матрыцамі) і інш.
КО́ВЕЛЬ (Павел Васілевіч) (н. 6.7.1937, в. Восава Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1992). Скончыў БСГА (1959). З 1995 у БСГА. Навук. працы па праблемах спецыялізацыі і інтэнсіфікацыі с.-г. вытв-сці, выкарыстання эканоміка-стат. метадаў аналізу эфектыўнасці агр. сектара эканомікі, Адзін з аўтараў даведнікаў і навуч. дапаможнікаў па арг-цыі і кіраванні аграпрамысл. комплексам.
Тв.:
Экономическая эффективность специализации сельскохозяйственных предприятий: (Теория и практика измерения). Алма-Ата, 1976;
Производственные резервы повышения экономической эффективности работы сельскохозяйственных предприятий в условиях становления рынка. Горки, 1997 (у сааўт.).
Існавала 1843—1919 на тэр. Літвы і Беларусі Цэнтр — г. Коўна (Каўнас). Утворана 1.7.1843 паводле ўказа «Аб пераўтварэнні паўночна-заходніх губерняў» ад 18.12.1842. Да 1912 уваходзіла ў Віленскае генерал-губернатарства. Складалася з 7 паветаў, якія раней уваходзілі ў Віленскую губ.: Вількамірскі, Ковенскі, Новааляксандраўскі (Браслаўскі), Панявежскі, Расіенскі, Цяльшэўскі, Шавельскі. Пл. 35 712 кв. вёрст. Паводле перапісу 1897 нас. 1544,6 тыс.чал., з іх 66% літоўцы, 9% палякі, 4,7% рускія, 2,3% латышы, 2% беларусы. Асн. маса беларусаў жыла ў Новааляксандраўскім пав., дзе яна складала 16,8%. У 1919 асн. частка К.г. адышла да Літвы, а ўсх. з г.Браслаў і Відзы акупіравана Польшчай і ў 1922—39 уваходзіла ў Віленскае ваяводства.
рукапісны літаратурны зборнік 1-й трэці 18 ст. Складзены ў Ковенскім езуіцкім калегіуме. Апісаны А.Брукнерам і Я.Карскім (рукапіс загінуў у 1944 у Варшаве). Зборнік уключаў «аргумент» (пераказ гіст. падзей, пакладзеных у аснову твора), масленічную драму пра жыццё і смерць рым. імператара Нерона (паст. 1731), бел. інтэрмедыі «Селянін, вучань», «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Гульня Фартуны» і інш. Інтэрмедыі адметныя завершанасцю жанравай формы, іх гал. герой — бел. селянін, кемлівы, вынаходлівы, здольны ашукаць (перахітрыць) паноў, шляхціцаў, «мудрых» вучоных, студэнтаў і нават чорта. Герой надзелены жывой, набліжанай да гутарковай, мовай.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 192—199.
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі. Каля 320 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: аўта-, авія-, рухавіка- і станкабудаванне, эл.-тэхн., радыёэлектронная, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію і бронзы), хім. (штучны шоўк). Ун-т. Тэхн. каледж. Руіны гатычнага сабора (14 ст.; разбураны ў час 2-й сусв. вайны, захоўваюцца як сведчанне фаш. варварства), побач новы сабор (20 ст.). Пасля разбурэнняў у 2-ю сусв. вайну К. адбудаваны нанава.
Сфарміраваўся вакол заснаванага ў 1043 кляштара бенедыкцінцаў. У 1153 атрымаў гар. правы. У 13—17 ст. цэнтр гандлю і вытв-сці воўны. З пач. 20 ст. развіваецца вытв-сць аўтамабіляў, электраапаратуры, авіяматораў, самалётаў, штучных тканін. У 2-ю сусв. вайну бамбардзіроўкамі герм. авіяцыі знішчаны гіст. цэнтр К. з арх. помнікамі 14—15 ст.
оперны тэатр у Лондане. Засн. ў 1732 тэатр. дзеячам і акцёрам Дж.Рычам як драматычны. З 1847 оперны, з 1890-х г. «Каралеўскі оперны т-р «Ковент-Гардэн», з 1949 дзяржаўны. У 18—1-й пал. 19 ст. ў т-ры працавалі некалькі самаст. труп; ставіліся драм., оперныя і балетныя спектаклі, цыркавыя праграмы. Сучасны рэпертуар складаюць творы англ. кампазітараў і сусв. класіка. З канца 19 ст. спектаклі ідуць на мове арыгінала. У іх удзельнічаюць буйнейшыя спевакі свету. У розны час спектаклямі т-ра дырыжыравалі Р.Вагнер, Ф.Вейнгартнер, О.Клемперэр, А.Коўтс, Г.Малер, Ф.Мотль, Г.Рыхтэр, Б.Хайтынк, А.Мелік-Пашаеў, Г.Раждзественскі, Я.Святланаў і інш. Сярод муз. кіраўнікоў т-ра Т.Бічэм, К.Ранкль, Р.Кубелік, К.Дэйвіс, Г.Шолці і інш. З 1946 на сцэне «К.-Г.» выступае Каралеўскі балет Вялікабрытаніі.