пакрыццё тэрыторыі вадой пад уплывам прыродных (разлівы рэк, вял. колькасць ападкаў, марскія прылівы) ці антрапагенных (будаўніцтва вадасховішчаў, сажалак) прычын. Бывае даўгачасным, пры якім затопленыя тэр. магчыма выкарыстоўваюць (напр., землі, занятыя чашай вадасховішча), кароткатэрміновым, калі выкарыстанне зямель даступна і мэтазгодна (заліўныя лугі, землі пад ліманным арашэннем), перыядычным, якое можна прагназаваць амаль дакладна (напр., З. прылівамі) і раптоўным (напр., стыхійнае бедства, выкліканае паводкай). Для папярэджання ці прадухілення З. берагі вадасховішчаў, рэк і мораў абвалоўваюць (абгароджваюць дамбамі), рэгулююць рэчышча рэк (паглыбляюць, пашыраюць, выраўноўваюць, знішчаюць парогі і інш.); для засцярогі ад З. талымі, дажджавымі і збягаючымі са схілаў водамі будуюць нагорныя каналы і валы.
(н. 21.9.1919, в. Палонкі Валынскай вобл., Украіна),
чэшскі мовазнавец. Д-р філасофіі (1952).’Скончыў Тбіліскі ун-т (1947). У 1947—49 вывучаў славістыку ў Карлавым ун-це (Прага; выкладаў курс «Уводзіны ў бел. мову» ў гэтым ун-це). Займаецца параўнальным вывучэннем бел., укр. і рус. моў, іх узаемадзеяннямі з зах.-слав. мовамі, тыпалогіяй блізкароднасных моў, псіхалінгвістыкай. Аўтар манаграфіі «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), даследаванняў і артыкулаў па праблемах беларусістыкі: «Усходнеславянскія традыцыі і беларусістыка ў Пражскім універсітэце» (1970), «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973) і інш.
1) рухомая канструкцыя, якая цалкам або часткова перакрывае адтуліну і дае магчымасць рэгуляваць паступленне праз яе вадкасці, газу і інш. З. ў гідратэхнічных збудаваннях робяцца з металу, жалезабетону, дрэва; бываюць паверхневыя і глыбінныя; плоскія, сегментныя, шандорныя, вальцовыя, сектарныя, дыскавыя і інш. 2) Механізм фатаграфічнага апарата, які аўтаматычна рэгулюе працягласць экспанавання (вытрымку) фотаматэрыялу пры здымцы. Бываюць апертурныя (устанаўліваецца ўнутры аб’ектыва каля апертурнай дыяфрагмы) і факальныя (каля задняй факальнай плоскасці аб’ектыва). У залежнасці ад віду светлавых засланак падзяляюцца на дыскавыя (у т.л. абцюратар), пялёсткавыя, шторныя, ламельныя і інш. 3) Прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі, прызначанае для дасылання патрона (артыл. выстралу) у патроннік (камору), запірання канала ствала з боку казённай часткі, выканання выстралу і выкідвання гільзы. Падзяляюцца на неаўтам., паўаўтам. і аўтам.; З. артыл. гармат — на клінавыя (вертыкальныя і гарызантальныя; выкарыстоўваюцца з пач. 17 ст.) і поршневыя (такі З. стварыў рус. вынаходнік У.С.Бараноўскі ў 1872).
Схема шторава-шчыліннага фатаграфічнага затвора: 1 — барабан; 2 — святлонепранікальныя шторкі; 3 — тасёмкі шторак; 4 — шчыліна; 5 — плёнка; 6 — гільзы шторак.Затворы артылерыйскіх гармат: а — клінавы вертыкальны ў гармат малых калібраў (1 — казённік, 2 — клін); б — поршневы ў гармат сярэдніх і буйных калібраў (1 — рукаятка рамы, 2 — поршань; 3 — затворнае гняздо казённіка).
камісія, накіраваная ЦККВКЛ(б) для абследавання практыкі правядзення нац. палітыкі ў БССР. Знаходзілася ў Беларусі з 9.5 да 27.6.1929. Узначальваў старшыня ЦКК Кампартыі Украіны У.П.Затонскі. Зрабіла даклад, які ўключаў эканам. агляд, стан і перспектывы развіцця мястэчак, палітыка-асв. работу ў БССР, выдавецкую дзейнасць, пытанні беларусізацыі, стан прэсы, навук. думкі ў гуманітарнай галіне. Характарыстыкі камісіі вызначаліся катэгарычнасцю. Крытычна ацэньвалася «Гісторыя Беларусі» У.М.Ігнатоўскага за ідэалізацыю мінулага і папулярызацыю нашаніўскага адраджэння, навук. дзейнасць В.Ю.Ластоўскага, С.М.Некрашэвіча, Я.Лёсіка, Б.І.Эпімах-Шыпілы і інш., выказаны крытычныя заўвагі ў адрас Я.Купалы, А.Дудара, М.Зарэцкага. Пад жорсткую крытыку трапіў З.Х.Жылуновіч за грамадска-паліт. і эстэт. погляды, літ. практыку; негатыўна ацэнена і дзейнасць кіраўнікоў рэспублікі: старшыні ЦВКБССР А.Р.Чарвякова [за выступленне ў лют. 1920 на VII з’ездзе КП(б)Б у абарону нац. інтэлігенцыі], наркома асветы БССР А.В.Баліцкага (за правядзенне ў ліст. 1926 разам з Ігнатоўскім акад. канферэнцыі па бел. правапісе), наркома земляробства Дз.Ф.Прьшічэпава і інш. Характарыстыка практыкі правядзення нац. палітыкі ў БССР увязвалася са станам сельскай гаспадаркі. Адзначалася, што кулацкае наступленне на ідэалаг. фронце Беларусі адчуваецца найб. моцна і змест яго прымае нац. формы. 27.6.1929 Затонскі выступіў на Бюро ЦККП(б)Б з асн. вывадамі камісіі. Даклад быў накіраваны ў ЦК і ЦККВКП(б), у т.л. асабіста І.В.Сталіну. Вывады камісіі паслужылі важкай падставай для абвінавачванняў, якія былі прад’яўлены бел.навук. і творчай інтэлігенцыі ў канцы 1920-х г.
нагрувашчванне крыг у час крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на мелях і інш. месцах, дзе ёсць перашкода для праходу лёду. Выклікае рэзкі пад’ём узроўню вады, часам паводкі. Характэрны для рэк, што цякуць з Пд на Пн, узмацняецца на рэках з вял. звілістасцю.
металарэзны шліфавальны станок для заточкі рэзальных інструментаў абразіўнымі (у т.л. алмазнымі, баразоннымі) шліфавальнымі кругамі. Бываюць універсальныя (на іх заточваюць усе асн. віды рэзальнага інструменту, робяць круглае і плоскае шліфаванне), спецыялізаваныя (для заточкі аднаго віду якога-н. стандартнага ці нармалізаванага інструменту: разцоў, свердлаў, фрэз, зенкераў, разгортак, дыскавых піл, метчыкаў і інш.) і спец. (для заточкі нестандартнага інструменту). Выкарыстоўваюцца таксама З.с. безабразіўнага заточвання: анодна-мех., электраіскравыя, ультрагукавыя. На Беларусі З.с. розных мадыфікацый выпускае Віцебскі завод заточных станкоў (з 1992 арэнднае прадпрыемства «Візас»).
кароткатэрміновая мера прымусу, што ўжываецца да асобы, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства, з мэтай высвятлення дачынення затрыманага да злачынства і вырашэння пытання пра магчымы (у выпадку неабходнасці) яго арышт. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь тэрмін З. не можа перавышаць 72 гадз. Орган дазнання або следчы абавязаны на працягу 24 гадз паведаміць пракурору, а апошні на працягу 48 гадз з моманту атрымання паведамлення даць санкцыю на арышт падазронага або вызваліць яго.
памяншэнне амплітуды ваганняў з цягам часу, абумоўленае стратамі энергіі вагальнай сістэмай. Ператварэнне энергіі вагальнай сістэмы ў цеплавую (унутраную) энергію адбываецца ў выніку прысутнасці трэння ў мех. сістэмах (напр., маятнік) і наяўнасці амічнага супраціўлення ў эл. сістэмах (напр., вагальны контур). З.в. можа адбывацца таксама за кошт страт энергіі, звязаных з выпрамяненнем гукавых і эл.-магн. хваль.
Найбольш вывучана З.в. у лінейных сістэмах, дзе памяншэнне энергіі прапарцыянальнае квадрату скорасці руху (мех. сістэма) або квадрату сілы току (эл. сістэма). У гэтым выпадку З.в. мае экспаненцыяльны характар: амплітуда ваганняў памяншаецца паводле залежнасці
;, дзе A0 — першапачатковая амплітуда, γ — каэфіцыент затухання, t — час. З.в. парушае іх перыядычнасць, пры вялікіх каэфіцыентах затухання амплітуда хутка памяншаецца да нуля і ваганні спыняюцца (гл.Аперыядычны працэс). Пры малых затуханнях умоўна карыстаюцца паняццем перыяду як прамежку часу паміж двума паслядоўнымі максімумамі вагальнай фіз. велічыні (сілы эл. току, напружання або размаху ваганняў маятніка і інш.). Гл. таксама Дэкрэмент затухання.
А.І.Болсун.
Затуханне ваганняў. A0 — першапачатковая амплітуда ваганняў; T — перыяд ваганняў.