Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЗЁЙДЭР-ЗЕ

(Zuiderzee),

заліў Паўночнага м. каля берагоў Нідэрландаў. Утварыўся ў 1282 у выніку апускання і затаплення сушы. Аддзелены ад мора Зах.-Фрызскімі а-вамі. У 1932 падзелены шлюзаванай дамбай на залівы Вадэн-Зе на Пн і Эйселмер на Пд (ператварыўся ў прэснаводнае возера). Глыб. 3—4 м, на фарватэрах 8—24 м. Вядуцца работы па асушэнні зал. Эйселмер, асушана каля 1650 км2. Паверхня польдэра (560 км2) выкарыстоўваецца з 1980. Буйны порт — Амстэрдам.

т. 7, с. 64