Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ВУЦЁЎНІК,

расліна, гл. ў арт. Драсён.

т. 4, с. 297

ВУЦЬ,

рака ў Добрушскім і Гомельскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўж. 75 км. Пл. вадазбору 433 км2. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Лук’янаўка Добрушскага р-на. Асн. прытокі: ручай Радзвін (злева) і рака без назвы (справа). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шыр. 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шыр. 200—300 м. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Берагі да в. Вуць Добрушскага р-на нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. На рацэ г.п. Церахоўка.

т. 4, с. 297

ВУЦЬ,

Уць, вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на Пд ад г. Добруш, 35 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Церахоўка, на аўтадарозе Гомель—Церахоўка. 926 ж., 353 двары (1996). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 б-кі, абмулаторыя, аддз. сувязі.

т. 4, с. 297