Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

«ВУ́ТАЧКА»,

«Утачка-лябёдачка», бел. нар. гульнёвы танец-карагод. Муз. памер 2/4. Тэмп павольны. Зафіксаваны ў 19 ст. на Магілёўшчыне, Віцебшчыне і інш. Выконваўся пад песню («Вутачка шэра, лябёдачка бела...»). Вылучаецца разнастайнасцю харэаграфічнага малюнка і фігур: выканаўцы імітуюць рухі і звычкі качак. Харэаграфічна апрацаваны танец увайшоў у рэпертуар прафес. і самадз. калектываў.

Л.К.Алексютовіч.

т. 4, с. 296