Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТРУ́ШНІКАВА Лізавета Васілеўна (н. 9.9.1920, в. Курычанка Куртамышскага р-на Курганскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне гінекалогіі. Д-р мед. н. (1976), праф. (1979). Скончыла 2-і Маскоўскі мед. ін-т (1943). У Вял. Айч. вайну ў хірург. шпіталі. З 1962 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (заг. аддзела), у 1971—92 у Мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дабраякасных і злаякасных пухлін геніталій.

Тв.:

О лечении рецидивов рака шейки Матки после сочетанной лучевой терапии // Вопр. онкологии. 1966. Т. 12, № 1;

Вопросы прогноза при рецидивах рака шейки матки в зависимости от локализации и методов лечения // Прогноз злокачественных опухолей. Л., 1968;

Причины рецидивов и неудач после сочетанной лучевой терапии рака шейки матки // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии. Мн., 1970. Т. 2.

т. 15, с. 541

ТРУ́ШЫНА Тамара Васілеўна (15.12.1923, в. Кузняцы Ягор’еўскага р-на Маскоўскай вобл. — 3.1.1990),

расійская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыла Маск. гар. тэатр. вучылішча (1946). Працавала ў т-рах Душанбе, Брэсцкім абл. драм. З 1948 у Дзярж. рус. драм. т-ры Беларусі. У 1965—79 у Маскоўскім канцэртным аб’яднанні. Выканаўца вострахарактарных, камед. роляў. Яе творчасці ўласціва яркасць знешняга малюнка ролі, пластычная выразнасць, кідкасць сцэн. фарбаў, выкарыстанне прыёмаў гратэску, шаржу, карыкатуры. Сярод лепшых роляў у рус. драм. т-ры Беларусі: Таццяна («Мяшчане» М.​Горкага), міс Пірс («Пігмаліён» Б.​Шоу), Беліса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Сойка («Доктар філасофіі» Б.​Нушыча), Сандра Мар’янен («Каменнае гняздо» Х.​Вуаліёкі), Зоя Шубейкіна («Дзікуны» С.​Міхалкова), Мары-Клер («За другім фронтам» В.​Сабко) і інш. Здымалася ў кіно.

А.​І.​Шах-Парон.

т. 15, с. 541