вяршыня ў Аляскінскім хрыбце ў ЗША, найвыш. ў Паўн. Амерыцы. Выш. 6193 м. Складзена з гранітаў. Каля падножжа — хваёвыя лясы, вышэй 1300—1500 м — вечныя снягі і ледавікі. Нац. парк Дэналі.
МАК-КЛІ́НТАК ((McClintock) Барбара) (16.6.1902, г. Хартфард, ЗША — 1992),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыла Бруклінскі і Корнелскі ун-ты (1927). З 1927 у Корнелскім, з 1936 у Місурыйскім ун-тах, з 1941 у ін-це Карнегі ў Вашынгтоне. Навук. працы па цытагенетыцы. Апісала рад нястачы асобных локусаў у храмасомах кукурузы і яго генет. вынікі. Даказала наяўнасць абмену аднолькавымі гамалагічнымі ўчасткамі храмасом разам з лакалізаванымі ў іх генамі пры красінговеры. Вызначыла механізм сістэмы геннага кантролю на прыкладзе сістэмы «дысацыяцыя—асацыяцыя», адкрыла існаванне «кантралюючых элементаў», якія павялічваюць мутабільнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
МАК-КЛУР ((McClure) Роберт Джон) (28.1.1807, г. Уэксфард, Ірландыя — 17.10.1873),
англійскі ваен. марак, даследчык Арктыкі. У 1848—53 удзельнічаў у 3 экспедыцыях, накіраваных англ. урадам да Канадскага Арктычнага архіпелага на пошукі экспедыцыі Дж.Франкліна. У 1850—52 на судне «Інвестыгейтар» прайшоў праз Берынгаў праліў у Паўн. Ледавіты ак., адкрыў паўд. і зах. берагі в-ва Банкс і пралівы, якія аддзяляюць яго ад а-воў Вікторыя і Мелвіл. У 1853—54 М.-К. і яго спадарожнікі сумесна з англ. экспедыцыяй Э.Белчэра выйшлі ў мора Бафіна і даказалі наяўнасць Паўн.-Зах. прахода. Імем М.-К. названы праліў паміж в-вам Банкс на Пд і а-вамі Прынс-Патрык і Мелвіл на Пн.
МАК-МАГО́Н ((Mac-Mahon) Мары Эдм Патрыс Марыс) (13.6.1808, замак Сюлі, Францыя — 17.10.1893),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Францыі. Нашчадак стараж.ірл. роду. Маршал Францыі (1859). Скончыў Сен-Сірскую ваен. школу (1827). З 1830 удзельнічаў у заваяванні Алжыра. У Крымскую вайну 1853—56 дывізія М.-М. 8.9.1855 авалодала пад Севастопалем Малахавым курганам, што прадвызначыла падзенне горада. Удзельнік аўстра-італа-французскай вайны 1859. У 1864—70 ген.-губернатар Алжыра. У час франка-прускай вайны 1870—71 няўдала камандаваў арміяй, разам з якой трапіў ў палон да герм. войск пасля паражэння пад Седанам (1870). Пасля вяртання з палону камандуючы арміяй, якая задушыла Парыжскую камуну 1871. Прэзідэнт франц. рэспублікі ў 1873—79. У 1877 удзельнічаў у падрыхтоўцы няўдалай спробы манархічнага дзярж. перавароту. У студз. 1879 датэрмінова пайшоў у адстаўку.
касманаўт ЗША. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сут. Загінуў у выніку выбуху пры старце касм. карабля «Чэленджэр».
частка тэр. Антарктыды паміж 60 і 73° усх.д.; абмываецца на Пн морам Садружнасці. Магутнасць ледавіковага покрыва ў цэнтр.ч. больш за 2000 м. У прыбярэжнай паласе (бераг Моўсана) ёсць участкі, свабодныя ад лёду, на Пд — вялізны горны раён (горы Прынс-Чарлз). Аўстрал.навук. станцыя Моўсан. Адкрыта ў 1930 Брытанска-аўстрала-новазеландскай экспедыцыяй Д.Моўсана. Названа ў гонар аўстрал. прадпрымальніка, які фінансаваў экспедыцыю.
МАЛ (паводле інш. крыніц, Ніскін, Ніскіня — маларослы чалавек; ? — 946),
князь драўлян у 1-й пал. 10 ст. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», узначаліў паўстанне жыхароў г. Іскорасцень супраць спробы вял. кіеўскага князя Ігара паўторна сабраць даніну, у час якога Ігара забілі (945). Драўляне няўдала спрабавалі ажаніць М. з удавой Ігара кн.Вольгай. У 946 войска Вольгі захапіла Іскорасцень, М. паводле яе загаду пакараны смерцю.
На п-ве Малая Азія, у Турцыі. Даўж. каля 1200 км, шыр. каля 600 км, пераважаюць выш. 800—1500 м.Пл. каля 550 тыс.км². Унутр.ч. занята Анаталійскім пласкагор’ем, на Пн — Пантыйскія горы, на Пд — горы Таўр. Выш. да 3916 м (г. Эрджыяс). На У паступова пераходзіць у Армянскае нагор’е; на 3 — у сістэму шыротных хрыбтоў і ўпадзін. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць паўпустыні і стэпы, на знешніх схілах гор — лясы і міжземнагорскія хмызнякі.
горад, сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, на беразе в-ва Біёка. Адм. ц. правінцыі Біёка. Засн. ў 1827, да 1973 наз. Санта-Ісабель. Каля 70 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз какавы, кавы, фруктаў). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць харчасмакавая, лесапільная і дрэваапрацоўчая. Вытв-сць пальмавага алею, мыла.