Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ЗА́РЫНЬШ ((Zarin͎š) Карліс) (н. 6.7.1930, Рыга),

латышскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. Латвіі (1972), нар. арт. СССР (1976). Скончыў Латв. кансерваторыю (1960), з 1972 выкладае ў Латв. муз. акадэміі (праф. з 1983). З 1960 саліст Нац. оперы Латвіі. Сярод партый: Тотс («Іграў я, скакаў» І.Калніньша), Віжут («Банюта» А.Калніньша), Кангар («Агонь і ноч» Я.Медыньша), Рыгор («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тангейзер, Зігмунд («Тангейзер», «Валькірыя» Р.Вагнера), Радамес, Атэла, Манрыка («Аіда», «Атэла», «Трубадур» Дж.Вердзі), Рудольф, Калаф («Багема», «Турандот» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пітэр Граймс («Пітэр Граймс» Б.Брытэна); сола тэнара ў рэквіемах В.А.Моцарта і Вердзі, «Месіі» Г.Ф.Гендэля, 9-й сімфоніі Л.Бетховена. Дзярж. прэмія Латвіі 1974.

т. 6, с. 541

ЗА́РЫНЬШ ((Zarin͎š) Маргерс) (н. 24.5.1910, г.п. Яўнпіебалга, Латвія),

латышскі кампазітар, пісьменнік. Нар. арт. СССР (1970). У 1929—33 вучыўся ў Латв. кансерваторыі. У 1940—50 муз. кіраўнік Маст. т-ра імя Я.Райніса ў Рызе. У муз. творчасці пераважае тэатр. стыхія, парадыйна-сатыр. вобразнасць, з 1960-х г. — рысы неакласіцызму. Сярод муз. твораў: оперы «Да новага берага» (1955), «Зялёны млын» (1958), «Опера жабракоў» (1964), «Цуд св. Маўрыкія» (опера-балет, 1975), «Опера на плошчы» (1970); араторыі «Валміерскія героі» (1950), «Махагоні» (1965); канцэрты для аргана і камернага арк. Concerte innocente (1969), Concerto triptichon (1972); вак. творы, хары, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар літ.-маст. твораў, у т.л. сатырыка-фантаст. рамана «Фальшывы Фауст, або Перапрацаваная і дапоўненая кулінарная кніга» (1973), «Містэрыі і хэпенінгі» (1975), зб. апавяданняў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Латвіі 1958. На бел. мову асобныя літ. творы З. пераклаў А.Марціновіч.

Тв.:

Рус. пер. — Оптимистическая энциклопедия жизни. Л., 1986;

Календарь капельмейстера Коциня: Роман, повесть. М., 1987.

Літ.:

Курышева Т.А. Маргер Заринь. М,, 1980.

т. 6, с. 541

ЗАРЫ́ПАЎ (Хакім Карымавіч) (н. 17.9.1924),

узбекскі артыст цырка. Нар. арт. Узбекістана (1964), нар. арт. СССР (1980). Вучыўся ў Ташкецскай кансерваторыі. З 1938 у групе «Джыгіты Узбекістана» пад кіраўніцтвам бацькі — Карыма З., з 1952 кіраўнік гэтага цыркавога ансамбля. Выступленні вылучаюцца тонкім выканаўчым майстэрствам, складанымі трукавымі камбінацыямі («Уральскія вяртушкі», «Абаротны доўгі абрыў»).

т. 6, с. 541

Зарыскі Оскар

т. 18, кн. 1, с. 388

ЗАРЫ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (22.3.1911, г.п. Хоцімск Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1987),

бел. паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т замежных моў (1936). Першы зб. вершаў «Эпічныя фрагменты» (1932). Апавядальнасць, стрыманасць пачуццяў, лірызм, уменне раскрыць філас. сэнс у звычайных з’явах — асн. рысы яго паэзіі.’Найб. уласцівыя яму жанры эпічнай паэзіі — сюжэтна-лірычны верш, блізкі да балады (зб-кі вершаў і паэм «Дняпроўскае рэха», 1946, «Размова з сэрцам», 1961, «Мая асяніна», 1973, «Каля вячэрняга кастра», 1979, і інш.). У многіх вершах і паэмах адлюстраваны падзеі Вял. Айч. вайны. Аўтар паэм «Аповесць пра залатое дно» (1954), «Марыля» (1965), «На волю» (1969) і інш. У паэме «Вяртанне на Зямлю» (1964) паказаў імкненне чалавека да ведаў, да пазнання таямніц сусвету. Гумарыстычныя і сатыр. творы ў зб-ках «Пасылка ў рай» (1960), «Талоны на бяссмерце» (1974). Пераклаў на бел. мову паэму К.Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), аповесці Г.Зэгерс «Чалавек і яго імя» (1958), Ю.Брэзана «Крыста» (1966) і інш.

Тв.:

Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1981;

За словам-падарункам. Мн., 1985;

Трывожная госця. Мн., 1986.

А.С.Гурская.

А.А.Зарыцкі.

т. 6, с. 541

ЗАРЫ́ЦКІ (Эдуард Барысавіч) (н. 9.2.1946, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Расія),

бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас А.Багатырова). У 1973—82 загадваў муз. часткай Бел. рэсп. т-ра юнага гледача. Працуе пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраецца на класічныя традыцыі), масавай і эстр. песні, тэатр. і кінамузыкі. Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімф. арк.; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага арк.; Капрычыо для фп. з камерным арк. (1978), сюіта на тэмы бел. нар. песень для нар. арк. (1976); камерна-інстр. музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».

т. 6, с. 541

ЗА́РЫЯ (Zaria),

горад у паўн. ч. Нігерыі, у штаце Кадуна. Засн. каля 1536. Каля 350 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр гандлю бавоўнай, тытунём, арахісам. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, тэкст., алейная, тытунёвая, хім., мэблевая, паліграф., маш.-будаўнічая. Традыц. рамёствы: ткацтва, фарбаванне тканін, дубленне скур. Ун-т.

т. 6, с. 541

ЗАРЭ́МБА (Мікалай Іванавіч) (15.6.1821, Віцебская губ. — 8.4.1879),

музычны тэарэтык, педагог, кампазітар. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Ігры на фп. і віяланчэлі вучыўся ў А.Герке і І.Гроса, тэорыю музыкі вывучаў у А.Б.Маркса ў Берліне. З 1859 выкладаў у Муз. класах Пецярбургскага аддзялення Рас. муз. т-ва. З 1862 праф. Пецярбургскай кансерваторыі, у 1867—71 яе дырэктар. Распрацаваў «Інструкцыю для Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі», якая садзейнічала ўпарадкаванню навуч. працэсу і стала асновай працы кансерваторыі. Аўтар араторыі «Іаан Хрысціцель», сімфоніі, хароў. Сярод яго вучняў Г.Ларош, П.Чайкоўскі.

т. 6, с. 541

ЗАРЭ́МБА (Міхась) (Міхаіл Мікалаевіч; н. 2.1.1941, в. Знаменка Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Працаваў у прэсе, з 1989 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар кн. аповесцей і апавяданняў для дзяцей з займальнымі сюжэтамі, жывымі вобразамі: «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Бі, барабан!» і «Загадка без адгадкі» (1972), «Хто-каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), «Дзень магнітнай буры» (1992), «Арэхавы спас» (1997). У сваіх творах ставіць праблемы ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, ролі сям’і і школы ў выхаванні падлеткаў. На бел. мову пераклаў раман Г.Уэлса «Чалавек-невідзімка» (1997), а таксама творы рус. і ўкр. пісьменнікаў.

т. 6, с. 541

ЗАРЭ́СЦЕ,

вадасховішча ў Магілёўскім р-не, за 32 км на ПдУ ад Магілёва, каля в. Зарэсце. Створана на р. Раста ў 1981. Пл. 0,71 км2, даўж. 2,4 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 5,3 м, аб’ём вады 1 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.

т. 6, с. 541