рака ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Пціч (бас.р. Прыпяць). Даўж. 22,4 км. Пл. вадазбору 141 км2. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Макавічы. Асн. прыток — ручай Камарынка (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
расійскі архітэктар і мастак. Ураджэнец Украіны. З 1701 на царскай службе ў Маскве. У 1704—07 пабудаваў царкву архангела Гаўрыіла (т.зв. Меншыкаву вежу), у якой традыц. кампазіцыя рус. шмат’ярусных цэркваў спалучана з арх. элементамі і дэкар. дэталямі барока. Барочныя рысы маюць таксама царква Івана Воіна (1709—13, Масква; прыпісваецца З.), і асабліва складаныя шмат’ярусныя іканастасы Праабражэнскага сабора (1719, Талін) і сабора Петрапаўлаўскай крэпасці (1722—27, С.-Пецярбург), зробленыя па яго малюнках.
ЗАРУ́ДНЫ (Мікола) (Мікалай Якаўлевіч; н. 20.8.1921, в. Арэхавец Кіеўскай вобл.),
украінскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1942). Дэбютаваў аповесцю «Мае землякі» (1950). Аўтар зб. апавяданняў «Святло» (1961), раманаў «На белым свеце» (1967), «Уран» (1970), «Гілея» (1973), гіст. драмы «За Сібір’ю сонца ўсходзіць» (1980) і інш. У п’есах «На крутых берагах» (1955), «Калі ты любіш» (1959), «Мёртвы бог» (1960), «Востраў тваёй мары» (паст. 1962, выд. 1963), «Фартуна» (паст. і выд. 1966) і інш. мастацкае асэнсаванне актуальных праблем сучаснасці, сац. і духоўных пераўтварэнняў на вёсцы, падзей Вял.Айч. вайны. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1978. На бел. мову асобныя творы З. пераклаў А.Макаёнак.
Тв.:
Твори. Т. 1—4. Київ. 1981—82;
Бел.пер. — «За Сібір’ю сонца ўсходзіць...» // Полымя. 1982. № 2.
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,37 км2, даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 9,44 км2. Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 2 м), пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
у беларусаў традыцыйны абрад падрыхтоўчага этапу вяселля, на якім канчаткова замацоўвалася згода сваякоў на шлюб маладых. Адбываліся праз тыдзень пасля запоін, калі нявеста і яе бацькі афіцыйна давалі згоду на шлюб. На З. дамаўляліся пра ўсе дэталі вяселля (пасаг, час і парадак вяселля, колькасць гасцей і г.д.). Жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і абрадавымі падарункамі, а іх рукі звязвалі ручніком; падарункамі абменьваліся і іх бацькі, якія пасля ўдзельнічалі ў сумесным пачастунку, што замацоўваў заключаны дагавор. Вяселле з гэтага часу абвяшчалася афіцыйна, а жаніха і нявесту называлі малады і маладая.
рускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1969), засл. дз. маст. Беларусі (1955). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1929 на Ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (кінастудыя «Ленфільм»), у 1950—55 на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1957 на кінастудыі «Масфільм». Творчай манеры З. ўласцівы імкненне да абагульнення, псіхал. глыбіні ў раскрыцці вобразаў. Паставіў фільмы: маст. «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937) і «Член урада» (абодва з І.Хейфіцам; 1940); «Паўлінка» (1952, фільм-спектакль), «Несцерка» (1955), «Вышыня» (1957), «Людзі на мосце» (1960), «Ганна Карэніна» (1968), «Дваццаць шэсць дзён з жыцця Дастаеўскага» (1981) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946.
выпуск у вадаёмы каштоўных відаў рыб для якаснага паляпшэння (рэканструкцыі) іх іхтыяфауны і павелічэння запасаў прамысл. рыб, а таксама з мэтай акліматызацыі рыб, арганізацыі іх нагляду. Зарыбляюць найчасцей вадаёмы, кармавыя рэсурсы якіх выкарыстоўваюцца няпоўнасцю. Для З. бяруць лічынак, сяголеткаў, гадавікоў, двухгодак, вытворнікаў. Іх гадуюць у сажалкавых і азёрна-таварных рыбных гаспадарках, рыбагадавальніках. Для З. вадаёмаў Беларусі выкарыстоўваліся: карась сярэбраны, сомік амерыканскі, стронга радужная, судак, сіговыя рыбы, амуры белы і чорны, таўсталобікі стракаты і звычайны. З 1956 вядзецца З. азёр вугром еўрапейскім. Азёрна-таварныя і сажалкавыя рыбныя гаспадаркі зарыбляюцца пераважна полікультурай (разам з карпам гадуюць шчупака, карасёў залатога і сярэбранага, сазана амурскага, таўсталобікаў, пелядзь і інш.).
атрутнае рэчыва нервова-паралітычнага дзеяння. Вельмі таксічны. Асабліва хутка выклікае пашкоджанне арганізма пры інгаляцыі (міёз, цяжкасць дыхання). Лятальная таксічная доза (умоўна) 0,1 мгмін/л.
Вадкасць без колеру і паху, tкіп 151,5 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1094 кг/м³ (20 °C). Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арган. растваральнікамі. Гідралізуецца воднымі растворамі шчолачаў, аміяку і амінаў (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі З.).
ЗА́РЫНЬ, Зарыньш (Zarins) Індуліс Аўгуставіч (н. 18.6.1929, Рыга), латышскі жывапісец. Нар. мастак Латвіі (1977), засл. дз. маст. Латвіі (1965). Чл.кар. АМСССР (1967). Вучыўся ў АМ у Рызе (1952—58). Аўтар карцін на тэмы сучаснасці і гісторыка-рэв. зместу («Песня жніва», 1977, трыпціх «Салдаты рэвалюцыі», 1962—65, «Палі нашыя», 1980), партрэтаў («Т.Залькалн», 1976—77), нацюрмортаў («Нацюрморт майго дзядулі», 1962) і інш. Творам характэрны манументальнасць, строгая рытмічная арганізацыя кампазіцыі, эмацыянальнасць колеравага вырашэння.
ЗА́РЫНЬ, Зарыньш (Zarins) Яніс Пятровіч (25.5.1913, г. Руіена, Латвія — 1993), латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1988), засл. дз. маст. Латвіі (1971). Вучыўся ў АМ у Рызе (1936—42). Развіваў традыцыі лат.манум. скульптуры. Аўтар партрэтаў («Рута», 1944), помнікаў («Змагарам рэвалюцыі 1905 г.», 1960), надмагілляў, дэкар. кампазіцый для садоў і паркаў («Раніца», 1958), кампазіцый («Думкі», 1938, «Элегія», 1967, «Вечнасць», 1970). Адзін са стваральнікаў мемар. ансамбля памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1967).
Л.Букоўскі, Я.Зарынь, А.Скарайніс. Саласпілскі мемарыял. Цэнтральная група. 1967.