ТРУДО́ (Trudeau) П’ер Эліёт (18.10.1919, г. Манрэаль, Канада — 28.9.2000),
канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. Ганаровы д-р права. Скончыў Манрэальскі ун-т. У 1949—51 працаваў у апараце прэм’ер-міністра. З 1961 праф. Манрэальскага ун-та. З 1965 чл. Ліберальнай партыі (у 1968—70 і 1976—79 яе лідэр), дэп. палаты абшчын федэральнага парламента Канады (да 1984). У 1966 парламенцкі сакратар прэм’ер-міністра. У 1967—68 міністр юстыцыі ва ўрадзе Л.Б.Пірсана і ген. пракурор Канады. У 1968—79 і 1980—84 прэм’ер-міністр Канады. Урад Т. дамогся заканад. замацавання англа-франц. двухмоўя ў краіне (1969) і незалежнасці Канады ад брыт. парламента (1982). Аўтар кніг грамадска-паліт. тэматыкі.
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 57 км на ПнУ ад г. Полацк, 165 км ад Віцебска, 14 км ад чыг. ст. Алешча. 148 ж., 77 двароў (2002). 2 лясніцтвы. Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Трохграддзе, гарадская агламерацыя на Пн Польшчы, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Уключае гарады Гданьск, Гдыня, Сопат, суседнія невял. гарады і пасёлкі.
памяшканне ўнутры корпуса судна пад ніжняй палубай. Знізу Т. абмяжоўваецца днішчам або другім дном (воданепранікальным насцілам, які прыварваецца да верхніх кантаў днішчавага набору).
ТРУ́МБІЧ (Trumbić) Антэ (17.5.1864, г. Спліт, Харватыя — 17.11.1938),
харвацкі і югаслаўскі паліт. дзеяч. Д-р права (1890). Вучыўся ва ун-тах Заграба, Вены і Граца (Аўстрыя). З 1 894 чл. харвацкай (далмацінскай) Партыі права. У 1895—1918 дэп. Далмацінскага сабора і аўстр. парламента. Заснавальнік ліберальна-бурж. Харвацкай партыі (1905), якая выступала за харвацка-сербскае збліжэнне. З 1915 старшыня Паўднёваславянскага камітэта; ад яго імя падпісаў Корфскую дэкларацыю 1917 аб стварэнні Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія), міністрам замежных спраў якога быў у 1918—20.
У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 26 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,44 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,86 км, пл. вадазбору 8,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на ПнУ 2—3 м), разараныя. Участкамі тэраса выш. 1,2—1,4 м. Берагі нізкія пясчаныя і пясчана-галечныя, пад хмызняком, месцамі на Пд сплавінныя; 3 залівы. На Пд і ПдЗ пераўвільготненая пойма шыр. да 50 м. Дно ілістае, на невял. участку каля ўсх. берага — пясчанае. Паласа надводнай расліннасці шыр. да 10 м. Выцякае ручай у р. Галбіца.
ТРУ́МЭН (Truman) Гары Спенсер (8.5.1884, Ламар, штат Місуры, ЗША — 26.12.1972),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Быў клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік 1-й сусв. вайны на тэр. Францыі, капітан. Пасля вайны чл.Дэмакр. партыі. З 1926 старшыня акруговага суда ў штаце Місуры.
З 1934 сенатар ад гэтага штата. Са студз. 1945 віцэ-прэзідэнт ЗША у адміністрацыі Ф.Д.Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакр. партыі (1945—53; выбраны ў 1948). Урад Т. з 1946 канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэсп. партыі, з 1949 працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвельта, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле Тафта—Хартлі закона. У час Патсдамскай канферэнцыі 1945 Т. загадаў скінуць ядз. бомбы на яп. гарады Хірасіму і Нагасакі (6 і 9.8.1945). Пасля 2-й сусв. вайны імкнуўся процідзейнічаць пашырэнню сферы ўплыву СССР у свеце, дзеля чаго былі прыняты Трумэна дактрына і Маршала план, засн.Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне і Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора, войскі ЗША удзельнічалі ў карэйскай вайне 1950—53. Аўтар мемуараў.
Літ.:
Маныкин А.С. «Эра демократов»: партийная перегруппировка в США. 1933—1952. М., 1990.
праграма знешнепаліт. дзейнасці ўрада ЗША, сфармуляваная прэзідэнтам Г.С.Трумэнам у яго пасланні кангрэсу 12.3.1947 на пач.«халоднай вайны». Прадугледжвала дапамогу Грэцыі і Турцыі ў барацьбе супраць «камуніст. пагрозы» (400 млн.дол., адпраўка амер. ўзбраення і ваен. саветнікаў); абвяшчэнне гал. задачай знешняй палітыкі ЗША ўсялякай абароны дэмакр. ін-таў «свабоднага свету» ад замахаў на яго асновы, г.зн. падтрымку ўсіх народаў, што змагаліся супраць камунізму. Т.д. папярэднічала аказанню ўрадам ЗША эканам. дапамогі краінам Зах. Еўропы паводле Маршала плана ў 1948—52.
Літ.:
Уткин А.И. Стратегия глобальной экспансии: Внешнеполитич. доктрины США. М., 1986.