ГЕНЕРА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ,
прылада для дыскрэтнага або неперарыўнага ўзнаўлення параметраў
Паводле формы сігналаў адрозніваюць генератар вымяральны гарманічных
ГЕНЕРА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ,
прылада для дыскрэтнага або неперарыўнага ўзнаўлення параметраў
Паводле формы сігналаў адрозніваюць генератар вымяральны гарманічных
ГЕНЕРАТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ,
органы палавога размнажэння раслін; разам з органамі бясполага і вегетатыўнага размнажэння належаць да рэпрадукцыйных органаў. У ніжэйшых раслін з развітым палавым размнажэннем генератыўныя органы падзяляюцца на антэрыдыі і аагоніі, у імхоў, папарацей, хвашчоў і дзеразы — на антэрыдыі і архегоніі. У голанасенных адбываецца рэдукцыя генератыўных органаў, ад архегонія застаецца толькі яйцаклетка і некалькі пабочных клетак, мужчынскі гаметафіт рэдукаваны да трох клетак. У пакрытанасенных (кветкавых) утвараюцца высокаспецыялізаваныя структуры — двухклетачны мужчынскі гаметафіт (вегетатыўныя і генератыўныя клеткі) і зародкавыя мяшкі — жаночыя гаметафіты з яйцаклеткай і
Р.Г.Заяц.
ГЕНЕРА́ЦЫЯ
(ад
пакаленне ў біялогіі, 1) нараджэнне, узнаўленне; разавае патомства адной групы або папуляцыі асобін. Некаторыя арганізмы даюць мноства (прасцейшыя), некалькі (насякомыя, мышы, трусы), адну (многія капытныя, драпежныя) генерацыі за год або нават адну генерацыю за некалькі гадоў (кіты, сланы).
2) Усё непасрэднае патомства асобін папярэдняга пакалення.
3) Перыяд жыцця чалавека, жывёлы (або расліны) ад пачатку яго развіцця да палаваспелага стану.
ГЕНЕ́ТЫКА
(ад
навука пра спадчыннасць і зменлівасць жывых арганізмаў і метады кіравання імі. Цесна звязана з малекулярнай біялогіяй, цыталогіяй, эвалюцыйным вучэннем, селекцыяй. У залежнасці ад аб’екта вывучэння адрозніваюць генетыку мікраарганізмаў, раслін, жывёл, чалавека, ад узроўню даследаванняў — малекулярную генетыку, цытагенетыку, біяхім., папуляцыйную і
Асновы генетыкі закладзены
На Беларусі першыя селекцыйна-генетычныя даследаванні праводзіў у 2-й
Літ.:
Жученко А.А. Экологическая генетика культурных растений: (Адаптация, рекомбиногенез, агробиоценоз). Кишинев, 1980;
Актуальные вопросы прикладной генетики в животноводстве. М., 1982;
Бочков Н.П., Захаров А.Ф., Иванов В.И. Медицинская генетика. М., 1984;
Айала Ф., Кайгер Дж. Современная генетика:
А.Г.Купцова.
ГЕНЕ́ТЫКА МЕДЫЦЫ́НСКАЯ,
раздзел генетыкі чалавека, які вывучае спадчынныя хваробы, прычыны іх узнікнення, шляхі пашырэння, метады папярэджання, дыягностыкі і лячэння, ролю спадчынных структур у развіцці
Генетыка медыцынская пачала развівацца ў
На Беларусі распрацоўкі па генетыцы медыцынскай вядуцца з 1960-х
Э.А.Вальчук.
ГЕНЕ́ТЫКА ЧАЛАВЕ́КА,
раздзел генетыкі, які вывучае спадчыннасць і зменлівасць нармальных і анамальных прыкмет чалавека. Да яго адносяцца: дэтэрмінацыя
ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ ВЫЗНАЧЭ́ННЕ ПО́ЛУ,
фарміраванне арганізмаў пэўнага полу ў залежнасці ад камбінацый генетычных фактараў, лакалізаваных у храмасомах. Пры гэтым мае значэнне і пэўны набор палавых храмасом, і дзеянне генаў, размешчаных у іх, а таксама ў аўтасомах. Палавыя храмасомы XX і XY, якія генетычна вызначаюць пол, фарміруюцца ў невял. колькасці двухдомных раслін (эладэя, смолка, некаторыя імхі), яны ёсць у чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл (трапляюцца як выключэнне ў рыб і земнаводных) і ў многіх членістаногіх, павукападобных, насякомых і
У чалавека звычайна вылучаюць некалькі ўзроўняў палавой дыферэнцыяцыі. Адзін з іх звязаны з наяўнасцю Y-храмасомы, прысутнасць якой неабходна для дыферэнцыяцыі палавых залоз (ганад) паводле мужчынскага тыпу. У мужчын фарміруецца 2 тыпы сперміяў: з X-храмасомай (23,X) і Y-храмасомай (23,Y). У яйцаклетак набор храмасом у норме 23,X. Апладненне яйцаклеткі сперміем 23,X прыводзіць да развіцця зародка жаночага полу (з наборам храмасом 46,XX), апладненне сперміем 23,Y вядзе да ўзнікнення зародка мужчынскага полу (46,XY). Фарміраванне полу плода першапачаткова залежыць ад тыпу спермія, які апладніў яйцаклетку (т.ч. за вызначэнне полу дзіцяці «адказвае» мужчына). Наяўнасць Y-храмасомы з’яўляецца першым фактарам, неабходным для фарміравання полу плода. Далейшае развіццё полу адбываецца пад кантролем H-Y антыгена, які кантралюецца Y-храмасомай. Калі H-Y антыген не ўтвараецца, ідзе развіццё паводле жаночага тыпу. Разам з тым і Y-храмасома, і H-Y антыген вызначаюць толькі генетычную дэтэрмінацыю полу, але не адказваюць за фарміраванне вонкавых палавых органаў, якія ў мужчын утвараюцца з вольфавых, а ў жанчын — з мюлеравых праток. Важная роля належыць гармонам, што выпрацоўваюцца клеткамі эмбрыянальных яечак. Парушэнні на храмасомным, антыгенным або гарманальным этапах вядуць да развіцця паводле жаночага тыпу. Зрэдку бываюць анамаліі псіхасексуальнай арыентацыі паводле полу (
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІЗАЛЯ́ЦЫЯ,
адрозненні спадчыннага апарата, якія прыводзяць да несумяшчальнасці палавых клетак; адна з форм рэпрадукцыйнай (біялагічнай) ізаляцыі. Адрозніваюць прэзігатычную (перашкаджае гібрыдызацыі паміж прадстаўнікамі розных папуляцый і тым самым прадухіляе ўтварэнне гібрыдных зігот) і постзігатычную (паніжае жыццяздольнасць або пладавітасць гібрыдаў) несумяшчальнасць. Абодва тыпы несумяшчальнасці не дапускаюць абмен генамі паміж папуляцыямі.
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІНЖЫНЕ́РЫЯ,
генная інжынерыя, раздзел малекулярнай біялогіі, звязаны з мэтанакіраваным канструяваннем новых спалучэнняў генаў, якіх няма ў прыродзе. Узнікла ў 1972 (П.Берг, ЗША). Разам з клетачнай інжынерыяй ляжыць у аснове сучаснай біятэхналогіі. Генетычная інжынерыя
Э.В.Крупнова.