КО́НЧЫЦ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 11.1.1925, Масква),
генерал-палкоўнік (1978). Праф. (1988). Беларус. Скончыў 1-е Кіеўскае артыл. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950), акадэмію Ген. штаба (1964). У Вял. Айч. вайну ў складзе дывізіёна аэрастатаў артыл. назірання ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалт. франтах. У 1944 удзельнік вызвалення Беларусі. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах. У 1974—77 нач. штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1978—81 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі, у 1981—85 гал. ваен. саветнік у Рэспубліцы Куба, у 1985—92 нач. Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1975—80. Вярх. Савета СССР у 1979—84.
Літ.:
Джилкишев С. Вижу цель. Алма-Ата, 1970;
Яго ж. Сообщаю цель. Алма-Ата, 1982;
Василевский А.А. 21-я гвардейская. 2 изд. Уфа, 1988.
т. 8, с. 412
КО́НЧЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 8,3 м, даўж. берагавой лініі каля 3,1 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, разараныя, на З і У пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з р. Піна.
т. 8, с. 412
КОНЬ (сапр. прозвішча, магчыма, Іваноў) Фёдар Савельевіч, рускі дойлід 2-й пал. 16 ст. Адзін са стваральнікаў рус. фартыфікацыйнай школы, якая зрабіла ўплыў на крапасное буд-ва 16—17 ст. у Расіі і на Беларусі. Паходзіў, верагодна, з прыгонных (раён Дарагабужа, цяпер Смаленская вобл.). Будаўнік магутных крапасных збудаванняў: каменныя сцены і вежы Белага горада Масквы (1585—93, знесены ў 18 ст.), гар. сцены Смаленска (1595—1602) і інш. Яму прыпісваюць буд-ва крэпасці Барысаў Гарадок каля Мажайска (1599, разабрана ў пач. 19 ст.).
Літ.:
Белогорцев И. Зодчий Федор Конь. Смоленск, 1949;
Косточкин В.В. Государев мастер Федор Конь. М., 1964.
т. 8, с. 412
КО́НЬКІ,
вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПнЗ ад г. Ляхавічы, 227 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Федзюкі. 344 ж., 122 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 8, с. 412
КО́НЬЯ (Konya),
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж. часоў (да н. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарны з-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).
т. 8, с. 412
КОНЬ ПРЖАВА́ЛЬСКАГА (Equus przewalskii),
джунгарскі конь, няпарнакапытнае млекакормячае сям. коней. Апісаны рус. вучоным і падарожнікам М.М.Пржавальскім (1879). Пашыраны ў Паўн.-Зах. Кітаі (Джунгарыі) і Манголіі. У Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. 2,2—2,8 м, выш. ў карку 1,2—1,4 м, маса 200—300 кг. Самкі драбнейшыя за самцоў. Тулава прысадзістае, грудзі шырокія, спіна роўная, ногі высокія, моцныя. Масць карычнева-жоўтая. Жывуць статкамі па 6—12 асобін. Кормяцца расліннасцю. Адзін з продкаў коней свойскіх, блізкі да тарпана (некат. сістэматыкі лічаць К.П. надвідам тарпана).
т. 8, с. 412