ТРАЯНО́ЎСКІ Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 22.9.1925, урочышча Уздымач, Слуцкі р-н Мінскай вобл.),
бел. перакладчык. Скончыў Маскоўскі гіст.-архіўны ін-т (1959). З 1955 у газетах, у т. л. ў 1962—82 у газ. «Звязда», у 1983—86 нам.гал. рэдактара час. «Мастацтва Беларусі». Друкуецца з 1955. Перакладае з чэш. (нар. казкі), верхня- і ніжнялужыцкай (адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць», 1969; аповесць-казка Ю.Брэзана «Чорны млын», 1984; аповесць К.Краўца «Малька і сабака Люі», 1991: творы Я.Барт-Цішынскага, К.Лоранца, М.Наўкі і інш.), кашубскай (зб. «За даляглядам край Сталемаў», 1980), польскай (творы Я.Асэнкі, Ф.Дарэцкага і інш.), укр. (І.Франко, П.Тычына, А.Алесь і інш.) і інш. моў. Аўтар вершаў, літ.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, публіцыст. артыкулаў.
Літ.:
Рагойша В. Адкрыццё паэтычнай выспы // Рагойша В.Кантакты. Мн., 1982.
вайна кааліцыі ахейскіх цароў на чале з царом Мікенаў Агамемнанам супраць Троі. Археал. раскопкі пацвердзілі, што каля сярэдзіны 13 ст. да н.э. Троя была разбурана. У стараж. гістарыяграфіі Т.в. датуецца 1280—1270 да н.э. (Герадот) ці 1194—1184 да н.э. (Эратасфен), у археалогіі каля 1260—1200 да н.э. Паводле паданняў падставай для вайны стала выкраданне траянскім царэвічам Парысам жонкі спартанскага цара Менелая Алены. Менелай і яго брат Агамемнан з вял. флотам адплылі ў Трааду (ПнЗ Малой Азіі). Аблога Троі цягнулася 10 гадоў. Горад быў узяты дзякуючы кемлівасці Адысея (гл.Траянскі конь). Т.в. была адным з этапаў пранікнення грэкаў у М.Азію, якое ўзмацнілася ў 13 ст. да н.э., асабліва пасля выцяснення дарыйцамі ахейцаў з тэр. Грэцыі. Падзеі Т.в. знайшлі адлюстраванне ў паэмах «Іліяда», «Адысея» і шэрагу інш. твораў.
Літ.:
Кравчук А. Троянская война: Пер. с пол. М., 1991;
Флоренсов Н.А. Троянская война и поэмы Гомера. М., 1991;
Гиндин Л.А., Цымбурский В.Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья.
М., 1996; Гринчик Е. Троянская война. Мн., 1998.
А.Г.Зельскі.
Да арт.Траянская вайна. Падзенне Троі. Фрагменты размалёўкі: чырвонафігурнай кілікі (1), каля 490 да н.э., чырвонафігурнай гідрыі (2), каля 480 да н.э.
у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялізны драўляны конь (падарунак багіні Афіне і траянцам) са схаванымі ўнутры воінамі, з дапамогай якога грэкі (данайцы і інш.) у канцы Траянскай вайны захапілі Трою (таксама гл. ў арт.Данайцаў дары). У пераносным сэнсе «Т.К.» — падарунак ворагу з мэтай яго знішчэння, каварны падман.
2 групы малых планет, якія абарачаюцца вакол Сонца па арбітах, амаль ідэнтычных арбіце Юпітэра; вуглавыя адлегласці ад яго ± 60°.
Вядомы 1084 Т. (2002; названы імёнамі герояў Траянскай вайны). Тых з Т., што апярэджваюць Юпітэр, часам наз. Грэкамі. Найб. з Т. — астэроід Патрокл (дыяметр 272 км; адкрыты ў 1906); самыя яркія — Гектар. Агамемнан, Адысей. Т. канцэнтруюцца паблізу 2 пунктаў, кожны з якіх ўтварае разам з Юпітэрам і Сонцам роўнастаронні трохвугольнік. Рух кожнага з Т. прыблізна адпавядае частковаму выпадку трох цел задачы (т.зв. выпадак Лагранжа).
ТРАЯНЧУ́К Ігар Алегавіч (н. 27.11.1956, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. лабараторыі). Навук. працы па атрыманні новых магн. матэрыялаў на аснове аксідаў пераходных элементаў, даследаванні іх магн. структуры, высвятленні прыроды ўзаемасувязі магн. стану і электраправоднасці.
Тв.:
Исследование магнитных фазовых превращений в системе Nd1−x BaxMnO3−δ (0 ≤ x ≤ 0,5) в зависимости от условий получения (у сааўт.) // Журн. эксперимент. и теорет. физики. 2002. Т. 121, вып. 2.
ТРАЯПО́ЛЬСКІ Гаўрыіл Мікалаевіч (29.11.1905, с. Наваспасаўка Грыбанаўскага р-на Варонежскай вобл. — 30.6.1995),
рускі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, аграномам. Друкаваўся з 1937. Аўтар цыкла сатыр. апавяданняў «З запісак агранома» (1953; кінасцэнарый «Зямля і людзі», паст. 1956), аповесцей «Кандыдат навук» (1958), «У чароце» (1963), рамана «Чарназём» (кн. 1—2, 1958—61). У драм. аповесці «Белы Бім—Чорнае вуха» (1971; Дзярж. прэмія СССР 1975, аднайм. кінафільм 1977) тэмы процістаяння злу ў розных яго праяўленнях, спачування і жорсткасці ў паўсядзённасці, абароны ўсяго жывога. Пісаў п’есы («Пастаяльцы», 1971). У публіцыстыцы — папярэджанне аб пагрозе экалаг. катастроф. На бел. мову паасобныя творы Т. пераклалі Я.Брыль і А.Жук.