ТРАЯНО́ЎСКІ Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 22.9.1925, урочышча Уздымач, Слуцкі р-н Мінскай вобл.),
бел. перакладчык. Скончыў Маскоўскі гіст.-архіўны ін-т (1959). З 1955 у газетах, у т. л. ў 1962—82 у газ. «Звязда», у 1983—86 нам. гал. рэдактара час. «Мастацтва Беларусі». Друкуецца з 1955. Перакладае з чэш. (нар. казкі), верхня- і ніжнялужыцкай (адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць», 1969; аповесць-казка Ю.Брэзана «Чорны млын», 1984; аповесць К.Краўца «Малька і сабака Люі», 1991: творы Я.Барт-Цішынскага, К.Лоранца, М.Наўкі і інш.), кашубскай (зб. «За даляглядам край Сталемаў», 1980), польскай (творы Я.Асэнкі, Ф.Дарэцкага і інш.), укр. (І.Франко, П.Тычына, А.Алесь і інш.) і інш. моў. Аўтар вершаў, літ.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій, публіцыст. артыкулаў.
Літ.:
Рагойша В. Адкрыццё паэтычнай выспы // Рагойша В.Кантакты. Мн., 1982.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 525
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)